З глыбінь вякоў

Так, у першай зале “З глыбінь вякоў” сабраны матэрыял аб архіалагічных помніках нашага раёна. Аказваецца, тут выяўлены стаянкі першабытнага чалавека ў сярэдзіне мезаліта (7-6 тысячагоддзе да н.э.). Стаянкі неаліту і бронзавага веку, гарадзішчы, паселішчы, курганныя могільнікі.
Расказваецца тут аб весках, гісторыя якіх налічвае не адно стагоддзе. Так, наведвальнікам музея цікава даведацца аб тым, што вёска Здзітава ўпершыню ўпамінаецца ў Iпацьеўскім летапісу ў 1252 годзе і мела статус горада. А вёска Селец, якую вялікі князь Вітаўт дараваў навечна Гіацынту Ланевічу, вядома з 1397 года.
Бяроза ж упершыню ў пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 1477 годзе як веска Селецкай вобласці.
Гэтыя звесткі абуджаюць цікаўнасць у навучэнцаў да гісторыі сваіх вёсак, свайго роду. На ўроках гісторыі Беларусі яны пішуць рэфераты, робяць паведамленні аб тых мястэчках і вёсках, дзе яны нарадзіліся, дзе жывуць і жылі іх продкі.
Тут сабраны матэрыял і аб архітэктурных помніках Бярозаўшчыны, што ўнесены ў “Звод помнікаў Беларусі”.
З гісторыі вякоў
Залатымі сцежкамі Бярозаўшчыны
Пад небам бацькаўшчыны
Помнікі археалогіі
Помнікі архітэктуры
Слоўнік тэрмінаў
Ад веку да веку