Ткацтва і вышыўка народнага касцюма

“Ткацтва і вышыўка народнага касцюма”. Вышыўкі на святочным адзенні, ткацтва, вязанне пруткамі – усё гэта сведчыць аб высокім мастацкім гусце нашых землякоў.

І цяпер ні ў каго з гурткоўцаў няма сумнення, што Народнае мастацкае ткацтва – адзін з найбольш папулярных  і пашыраных відаў народнага мастацтва. Між тым яно яшчэ слаба вывучана. Мы звыкла ацэньваем тканыя рэчы з пазіцыі прыгажосці, адмысловасці арнаментыкі, гарморніі каларыту. Але народнае ткацтва – яшчэ і бяздонная крыніца культурна-гістарычных звестак. Што ні ўзор – то сімвал. Сімвалы ўраджаю: Спарыш, Рай, Багач. Яны вучаць любіць Маці-Зямлю, Вялікдзень.Тут – радасць, весялосць, гонар за вынікі сялянскай працы. Сімвалы памяці: Дзяды, Радаўніца – любоў і павага да продкаў. Усё , што захавана ў народным ткацтве , не пералічыць, але кожны ўзор сімвалізуе дабро, праўду, прыгажосць, любоў, гонар за чалавека і яго працу, кожны ўзор мае сваё прызначэнне і сваю назву.

Трэба многа знаць,

Каб узор прачытаць.

Ці светлым сонцам,

Ці хатнім аконцам,

Ці вешчай кукушкай,

Ці мяккай падушкай,

Ці яркаю зоркай,

Ці удавою горкай,

Ці спорым святам,

Ці родным братам,

Ці роднай сястрыцай,

Ці светлай крыніцай,

Ці зарой –зараніцай,

Ці добрай маладзіцай,

Ці краснай дзявіцай,

Ці свежай вадзіцай.

Узоры тканых і вышываных вырабаў – зашыфраваны аповяд пра жыцце народа, прыроду, людзей.

- Я няграматная, – казала М. Хведаровіч з вескі Сабалі, – не умею ні чытаць, ні пісаць. Уся мая навука, мая граматнасць – ва ўзорах маіх посцілак ды ручнікоў. Там, як  у добрай кніжцы, як у якім-небудзь кіно можна дазнацца пра здароўе, пра дзявочую долю, пра ўсё, што ёсць у жыцці.

Часам можа ўзнікнуць пытанне: што разумнае можа сказаць цёмная, непісьменная сялянка? І ўсе ж, не ў крыўду сучасным адукаваным жанчынам, колішнія непісьменныя сялянкі ў духоўных адносінах ім не саступалі. А што да еднасці з прыродай, тонкасці адчування навакольнага і жывельнага свету, то нам да іх далёка.


Белорусский национальный костюм

Мары дзіўныя, утканыя ў ніці

Ёсць чары ў забытым, старадаўнім…