Помнікі архітэктуры.

Бярозаўскі картэзіянскі манастыр. Архітэктурны ансамбль барока. Збудаваны ў 1648-89 гг. італьянскімі дойлідамі. Комплекс манастыра (касцел, які злучаўся з асноўнымі памяшканнямі калідорамі–галерэямі, трапезная, бібліятэка, шпіталь, аптэка, келлі, гаспадарчыя пабудовы) быў абнесены мураванай сцяной з невялікімі вежамі і каплічкай. У цэнтры манастыра – званніца тыпу данжон. У званніцы ― вітая лесвіца ў тоўшчы сцяны, ярусы прыстасаваныя дзеля размяшчэння гармат. Манастыр некалькі разоў разбураўся (у час Паўночнай вайны 1700-1721 гг., у час нашэсця Напалеона і г. д.) і збярогся часткова.

Петрапалаўская царква ў Бярозе па вул. Савецкай. Пабудавана ў другой палове Х1Х ст. з цэглы ў руска-візантыйскім стылі.

Бярозаўская ДРЭС. Пабудавана ў 1958-76 гг. Адна з першых блочных электрастанцый у Беларусі. Прыклад прамысловай архітэктуры 1960-х гг.

Забудова цэнтральнай сядзібы калгаса “Малеч” . Праект планавання і забудовы распрацаваны  інстытутам “Белгіпрасельбуд” у 1969-71 гг. Цэнтральная сядзіба калгаса мае прамавугольную архітэктурна-планіровачную структуру, з’яўляецца прыкладам сучаснага  сельскага паселка.

Троіцкая царква ў в. Новыя Пескі. У цэнтры вескі помнік народнага драўлянага дойлідства. Пабудавана у 1827 г.

Памесце. Помнік архітэктуры правінцыяльнага класіцызму, неаготыкі і садова-паркавага мастацтва ў радавым маентку Пуслоўскіх на паўдневай ускраіне вескі Старыя Пескі. Сфарміравалася ў другой палове ХVΙΙΙ-га Ι-ай палове ХΙХ стагоддзя. Свабодна  спланаваны на беразе воз. Чорнага ансамбль уключае сядзібы, дом, флігель, браму, канюшню, вінакурню з пейзажным паркам перад домам.

Касцел у цэнтры вескі Сялец. Помнік архітэктуры неаготыкі. Пабудаваны ў 1912 годзе з цэглы.

Успенская царква. На паўдневым усходзе вескі Сялец. Помнік архітэктуры руска-візантыйскага стылю. Пабудаваны ў 1863-70 гг. з цэглы.

Пакроўская царква. У заходняй часцы в.Сігневічы. Помнік архітэктуры з элементамі барока. Пабудаваны ў  1795 г. з цэглы.

Царква Богамацеры. На могілках в.Стрыгінь. Помнік народнага драўлянага дойлідсва. Пабудаваны ў 1817г.

Мікалаеўская царква. У цэнтры в.Чарнякова. Помнік народнага драўлянага дойлідства. Рэстаўрыраваны ў 1990-х гадах.

Царква ў гонар прападобнага  Серафіма Сароўскага ўсей Русі цудатворца.  У цэнтры г.Белаазерска. Пабудавана з цэглы ў класічным візантыйскім стылі ў 1992-1995 гг.