Галоўная

У першай зале “З глыбінь вякоў” сабраны матэрыял аб архіалагічных помніках нашага раёна, расказваецца аб весках, гісторыя якіх налічвае не адно стагоддзе, сабраны матэрыял і аб архітэктурных помніках Бярозаўшчыны, што ўнесены ў “Звод помнікаў Беларусі”.

У зале “Побыт, этнаграфія” змешчаны прадметы побыту, узоры рамёстваў, якія былі развіты на тэрыторыі раёна ў 18-19 стагоддзях.

Зала “Ткацтва і вышыўка народнага касцюма” прысвечана вышыўцы на святочным адзенні, ткацтву, вязанню пруткамі – усё гэта сведчыць аб высокім мастацкім гусце нашых землякоў.

“Лiтаратурная зала”. Актывізацыя літаратурнага жыцця Бярозаўскага краю звязана з другой паловай XX ст., часам калі моладзь ехала вучыцца ў вялікія гарады, працаваць на будоўлях, у мясцовых раснных газетах. У зале сабраны бiяграфiчны матэрыял пра паэтаў i пiсьменнiкаў Бярозаўшчыны.