ЗАЛАТЫМІ СЦЕЖКАМІ БЯРОЗАўШЧЫНЫ
Даследча-творчы праект
МЭТЫ ПРАЕКТА: выхаванне патрыятызму сродкамі краязнаўства ў працэсе актыўнай практычнай дзейнасці навучэнцаў; паглыбіць і канкрэтызаваць веды нывучэнцаў аб дварцова-паркавых ансамблях Бярозаўшчыны; развіць пазнавальныя навыкі навучэнцаў, уменне даследаваць; паглыбіць і стымуляваць цікавасць навучэнцаў да гісторыі і культуры свайго народа; стымуляваць жаданне жыць і працаваць на карысць Бацькаўшчыны.
ЭТАПЫ ПАДРЫХТОЎКІ
Праектная ініцыятыва. Абмеркаванне тэмы праекта (“Залатымі сцежкамі Бярозаўшчыны”). Выяўленне глыбіні ведаў па тэме. Прагляд слайдаў, фотаздымкаў.
Вызначэнне канчатковага выніку праекта.
* Падарожжа па выбранаму маршруту, максімальны збор інфармацыі аб найбольш цікавых аб’ектах.
* Афішызацыя сабранага матэрыяла праз канферэнцыю.
Стварэнне груп і размеркаванне абавязкаў.
Распрацоўка групавога навучальнага маршруту.
Навошта? – паглыбіць свае веды, усвядоміць важнасць тэмы, прыцягнуць да яе ўвагу найбольшай колькасці людзей.
Што адкрыем і пра што даведаемся? – якія найбольш значныя помнікі сядзібна-паркавага ландшафту захаваліся на Бярозаўшчыне, якія адметнасці яны маюць.
Каму раскажам? - усім, каму зможам.
Правядзенне мазгавога штурму. Стварэнне банка ідэй.
- Правесці даследаванне па выяўленні ступені актуальнасці пытання;
- прасачыць гісторыю з’яўлення першых дакументальных упамінанняў аб сядзібах, палацах і парках Бярозаўшчыны,
- сабраць інфармацыю пра ўсе існуючыя ў нашым раёне сядзібна – паркавыя ансамблі;
- скласці спіс літаратуры, у якой магчыма знайсці інфармацыю па тэме праекта, і спіс пытанняў, адказы на якія дадуць дастаткова поўнае ўяўленне аб прадмеце даследавання,
- азнаёміцца з падрабязным апісаннем архітэктурных асаблівасцей, гістарычных лёсаў цікавячых нас аб’ектаў;
- правесці турыстычнае падарожжа па створанаму маршруту, сабраны матэрыял аформіць у выглядзе інфармацыйнага даведніка.
Размеркаванне заданняў.
Абарона праекта у выглядзе завочнага падарожжа.
Рэфлексія ў выглядзе віктарыны, краязнаўчага аўкцыёна, выкананне творчых эцюдаў.
Матэрыял для правядзення экскурсіі
Мы – галіны,
А вы – карэнні.
Мы – наследнікі,
Продкі – вы.
Вы маўчыце ў сваім сутарэнні,
Мы шумім шматгалоссем ліствы.
І з-за ўласнага гоману дрэнна
Чуем мы ваш дакор нямы.
Два паверхі адзінага дрэва –
Вы і мы…
Пятрусь Макаль
Краіна замкаў
Беларусь – краіна замкаў і яшчэ – цэркваў, касцёлаў, вежаў, манастыроў, знатных ваяроў, рыцараў, волатаў і вольных грамадзян.
Менавіта так можна было назваць Беларусь у мінулым. Сапраўды, у краіне на кожным кроку можна сустрэць помнікі былой велічы, магутнасці і заможнасці. Некаторыя з іх уцалелі ў віхуры войнаў, былі адрэстаўрыраваны і знаходзяцца ў адносна добрым стане. Але большасць дайшла да нашага часу ў выглядзе руін. Ад некаторых засталіся толькі земляныя валы ды падмуркі. Ад іншых крыху болей. Да ліку апошніх можна аднесці пескаўскі палац Пуслоўскіх.
1 прыпынак
Белая Сядзіба на чорным возеры
Менавіта са Старых Песак і пачнецца наша падарожжа па Залатой сцежцы, якая вядзе да паркаў і сядзіб Бярозаўскага раёна.
Дварцова-паркавы ансамбль, пабудаваны ў стылі англійскіх замкаў, схаваны зараз у маладым сасняку, што вырас на месцы колішняга парку, ён і цяпер уражвае падарожніка сваёй некай казачнай узнёсласцю, раптоўна пераносіць у сярэднявечча. Гэтай мэты, відаць, і хацеў дасягнуць заснавальнік палаца Вандалін Пуслоўскі. А стварыць праект дапамаглі яму знакамітыя архітэктары Францішак Яшчалд і Уладыслаў Марконі. У 1838 годзе воля першага і талент двух другіх пераўтварыліся ў гэты неагатычны цуд.
Маёнтак Пескі вядомы з 16 стагоддзя. Тады ім валодаў Аляксандр Ягелончык. Пазней Якуб Пуслоўскі адкупіў частку і стаў новым уладальнікам гэтага маентка. І з таго часу Пескі становяцца фамільнай рэзідэнцыяй сям’і Пуслоўскіх.
Род графаў Пуслоўскіх – адзін з багацейшых на Беларусі. Яны былі буйнымі землеўладальнікамі і мелі шмат маёнткаў, сядзіб і палацаў.
Сядзіба Пуслоўскіх у вёсцы Пескі на Бярозаўшчыне захавалася да сё няшняга дня. Гэта помнік сядзібнай архітэктуры і садова-паркавага мастацтва пейзажнага стылю.
Сядзіба пачала фарміравацца яшчэ пры Казіміры Пуслоўскім. А свой непаўторны выгляд набыла пры жыцці самага знакамітага і заможнага з Пуслоўскіх – Войцэха Пуслоўскага (1762-1833), які часта наведваў дварцовыя балы ў Пецярбургу, але стала жыў усё ж у Песках, дзе пабудаваў выдатны палац. Палац аздабляла калекцыя карцін еўрапейскага жывапісу, а таксама зборы іншых твораў мастацтва. Быў у маёнтку і свой аркестр з уласных слуг, а таксама вельмі добрая кухня. Акрамя палаца ў ансамбль маёнтка ўваходзілі две брамы, якія захаваліся да нашага часу, двухпавярховая каменная аранжэрэя “Павільён роз”, спіртзавод, вялікі вятрак і жылыя пабудовы для прыслугі і рабочых завода.
Палац стаяў на пакатым узгорку, ад якога бярэ пачатак парк, закладзены ў 18 стагоддзі. Парк спланаваны па пейзажнай схеме з алеямі і сажалкамі, у якіх разводзілася рыба. Непадалёку было Чорнае возера, і з яго ў вадаёмы ўвесь час па сістэме каналаў цякла свежая вада. У парку і па сённяшні дзень захаваліся рэдкія для нашай мясцовасці пароды дрэў. Першапачатковы палац Войцэха згарэў у пажары, што адбыўся ў 1843 годзе. У той час маёнтак належаў сыну Войцэха Пуслоўскага – Францішку Пуслоўскаму (1880-1859). Згарэўшы палац не сталі адбудоўваць. У новы сядзібны дом перабудавалі стайню, якая размяшчалася крыху воддаль ад палаца. Гэты дом таксама захаваўся і ўяўляе сабой прамавугольны будынак, складзены з магутных брусоў лістоўніцы і накрыты вальмавым дахам.
Асноўным архітэктурным элементам будынка з’яўляецца чатырохкалонны класічны порцік у цэнтры галоўнага фосада. У франтоне была размешчана галава сабакі, што сведчыла аб схільнасці ўладальніка да палявання. Завяршаў кампазіцыю фасаднай плоскасці фрыз, які меў антычную трактоўку з выя вай працэсіі грэчаскіх танцоўшчыц. Фрызавы арнамент выкананы ляпнінай.
Дом складаўся з жылых пакояў, кухні, сталовай, малельні, гаспадарчых памяшканняў і абаграваўся печамі і камінамі.
Галоўны ўезд у сядзібу аформлены велічнай цаглянай уязной брамай, збудаванай у выглядзе стральчатай аркі. Круглыя вежы, крэмальеры, стральчатыя праёмы і аркі, выкананыя ў форме сярэдневякавой крапасной архітэктуры, надаюць браме старажытны выгляд.
Да заходняга боку брамы прымыкае каравульнае памяшканне, у якім і цяпер жывуць людзі. Другая заходняя брама пабудавана ў тым жа стылі, але амаль поўнасцю разбурана часам і людзьмі. У гэтых псеўдагатычных збудаваннях былі скарыстованы дэкаратыўныя якасці фактуры і колеру нетынкаванай цаглянай муроўкі. Не захаваліся да нашага часу ветраны млын, капліца і аранжэрэя, выкананая па тыпу “вілы-ратонды”. Гэты ўнікальны твор архітэктуры меў квадратнае ў плане збудаванне з цэнтральнай круглай залай. У аб’ём будынка быў арганічна ўключаны сферычны купал. Аконныя праёмы, раздзеленыя вузкімі прасценкамі, мелі характэрныя рысы – высокія ў ніжнім і квадратныя ў верхнім ярусе. У аздабленне аранжэрэі прыўнесены элементы класічнага дэкору: атыкі, гірлянды, русты, калоны. У гаспадарчы комплекс сядзібы арганічна ўпісаўся ветраны млын. Вакол яго была ўзведзена каланада. Падобнае спалучэнне народных будаўнічых прыёмаў з ордэрным дэкорам і элементамі каменнай архітэктуры надае сядзібным збудаванням адзінае мастацкае трактаванне. Спіртзавод, пабудаваны ў 1870 годзе Францішкам Пуслоўскім (1846-1901), быў шматразова рэканструяваны, апошні раз у 1939 годзе.
Я думаю, шаноўныя сябры, што вам будзе цікава даведацца пра лёс гаспадароў сядзібы.
Гістарычны лёс роду Пуслоўскіх
Некалькі год таму, прыклаўшы шмат намаганняў, настаўніку, краяведу в.Пескі, Івану Данілавічу Новіку ўдалося знайсці аднаго з нашчадкаў славутага роду – графа Ксаверыя Пуслоўскага, які жыў у Лондане. Між настаўнікам і графам усталявалася перапіска. Ён быў вельмі ўзрушаны і ўдзячны лёсу за тое, што ў 90-гадовым узросце атрымаў ліст з месца, дзе нарадзіўся і вырас. А пражыў граф у Песках 29 год і, зразумела, яму было вельмі цікава даведацца, што сталася з сядзібай пасля вымушанай эміграцыі. Асаблівую цікавасць граф праявіў да месца, дзе пахаваны ўсе продкі Пуслоўскіх – касцёла св.Войцэха ў в.Альшэва. Касцёл пабудаваў у 1809г. Войцэх Пуслоўскі, а ў 1833г. яго разам з жонкай пахавалі ў труннай капліцы гэтага касцела. На вялікі жаль, на сённяшні дзень нічога з гэтага не заха валася. Царква, у якую быў перабудаваны касцёл, узарвана ў 1960-х гадах савецкай уладай.
Зацікавіўся Ксаверый Пуслоўскі і сваімі сямейнымі фотаздымкамі, якія былі пакінутыя ў маёнтку, а потым захоўваліся ў мясцовых жыхароў. Праз прэзідэнта Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў большая частка з іх была перададзена іх уладальніку Ксаверыю Пуслоўскаму. Для старого графа гэта была радасная падзея.
Прыемнай нечаканасцю для яго з’явілася вестка пра тое, што яшчэ жыве жанчына-карміцелька, якая сваім малаком выкарміпа апошняга з Пуслоўскіх, народжанага ў маёнтку Пескі. Мамка Аляксандра жыла ў вёсцы Лісічыцы.. У 1997 г. атрымала ад Пуслоўскага фотаздымак Ксаверыя і пасылку з падарункамі.
Цікавую гісторыю аб тым, як Аляксандра трапіла ў сям’ю да графаў Пуслоўскіх расказаў жыхар вёскі Пескі Іван Чапырка, які працаваў у той час у маёнтку садоўнікам:
«Гэта адбылося ў 1934 годзе. Сям’я Францішка Пуслоўскага чакала нараджэння другога дзіцяці. Першая дачка Францішка-Марылька памерла ў малым узросце. У чэрвені 1934 года ў бальніцы г.Варшавы графіня Ірэна Моль-Пуслоўская нарадзіла сына. У Песках граф пачаў шукаць для сына карміцельку. 3 трох жанчын дактары г.Брэста выбралі Аляксандру. Гэта была маладая жанчына з вёскі Лісічыцы, якая толькі што нарадзіла дачку. Сама яна не была замужам, бо бацькі хлопца, з якім яна сябравала, не дазвалялі жаніцца на ёй.
Аляксандра жыла ў вельмі беднай сям’і. Граф падарыў бацькам Аляксандры самую лепшую карову са свайго статка, каб яны маглі гадаваць сваю ўнучку, а Аляксандра перайшла жыць у маёнтак Пескі, дзе і выкормлівала нованароджанага графскага сына Ксаверыя. Яна была ўсім забяспечана, жыла шыкоўна. Аднойчы ля Аляксандры прысела графіня і спытала, што яна хацела б ад Пуслоўскіх за тое, што корміць іх дзіця. Аляксандра адказала, што самае вялікае яе жаданне – выйсці замуж за бацьку сваёй дачкі. Пра самае вялікае жаданне карміцелькі графіня расказала графу. Праз некаторы час граф паехаў да хлопца Аляксандры і запрасіў яго да сябя на работу аб’ездчыкам, паабяцаўшы добры заробак. Міша, так звалі таго хлопца, згадзіўся і стаў працаваць і жыць у графа. Мішыны бацькі былі таксама задаволены такой прапановай. Міша працаваў старанна, ў яго ўсё атрымлівалася і, акрамя таго, з’явілася магчымасцъ часта сустракацца са сваей каханай дзяўчынай. Праз некаторы час графіня, сустэўшыся з Мішам, гаворыць яму: «Міхаіл, а чаму б табе не ажаніцца на нашай Аляксандры? Граф дасць табе за яе добры пасаг». Міша вельмі ўзрадаваўся. I бацькі далі дазвол на жаніцьбу. Хутка зрабілі вяселле, граф сапраўды даў добры пасаг, і Міхаіл з Аляксандрай сталі самымі заможнымі ў вёсцы.
Потым быў час раскулачвання. 17 верасня 1939г. Пуслоўскія з’ехалі за мяжу, пакінуўшы маентак і прыслугу. Больш сюды ніхто і ніколі з іх не вярнуўся.
6 студзеня года 1999 граф Ксаверы Пуслоўскі, які жыў у Лондоне, памёр ва ўзросце 93 год. Там засталася яго жонка Сафія, з якой ён пражыў 67 год. Дзяцей яны не мелі.
Апошні з Пуслоўскіх -Ксаверы (1934г.), які нарадзіўся ў маентку Пескі, жыве зараз у Амерыцы ў Вашынгтоне. Яму 64 гады. Мае двух сыноў – Ксаверыя і Марка.
Такі вось лес склаўся ў нашчадкаў Войцэха Пуслоўскага, якія жылі калісь у маёнтку Пескі. Сёння на яго тэрыторыі знаходзіцца школьная турыстычная база.
А цяпер давайце пройдзем па парку. Увогуле, у нашым раене знаходзіцца восем старажытных паркаў. Пяць з іх афіцыйна аб’яўлены помнікамі прыроды: паркі у Бярозе, Старых Песках, Сігневічах, Кабаках і парк “Габрылева”.
Дварцова-паркавы ансамбль графаў Пуслоўскіх займае плошчу ў 10 га.. У плане парк мае форму прамавугольніка, выцягнутага ўздоўж возера. З поўначы і захаду да яго вялі доўгія ўяздныя алеі. У абсадцы заходняй алеі быў выкарастаны бук. Сам пейзажны парк займае цэнтральную і паўдневую частку сядзі-бы. Ен уяўляў сабою прыродны ландшафт, крыху відазменены рукою чалавека. З заходняга боку парк аддзяляўся ад саду пасадкай лістоўніцы, граба, вязу гладкага і чорнай вольхі. Уздоўж гэтай абарончай паласы ад параднай зоны да паўдневай часткі цераз даволі рэдкі дрэвастой мясцовых відаў (дуб, граб, ліпа, клен) праходзіла так называемая “смяротная дарога”. У канцы яе на ўзвышшы была пабудавана часоўня з невялікім арганам, абсажаная сасной звычайнай, – месца фамільных могілак. Усходнюю, найбольш паніжаную частку парка займаў вялікі масіў дрэў. Зараз на месцы старых высячаных дрэў альхі чорнай мы можам убачыць новыя насаджэнні. Найбольш арыгінальнай у кампазіцыйным плане з’яўляецца паўночна-усходняя, прыпаднятая частка парка, прымыкаючая да возера. У аснове яе кампазіцыі ляжыць водная сістэма з двух вадаемаў, злучаных пратокамі паміж сабою і каналамі з возерам, меўшая востраў і масткі з бутавых блокаў. Вадаемы вузкія, выцягнутыя, з жывапіснымі няроўнымі берагамі. Каналы былі галоўным упрыгожваннем парка, яго асаблівасцю. Ва ўсіх тых месцах, дзе яны перасякаліся, быў заложаны астравок, які быў засажаны дрэвамі ці заняты якой-небудзь пабудовай – павільенам, альтанкай, аранжэрэяй. Сям-там на беразе стаялі адзінокія скульптуры, – мясцовыя жыхары кажуць, што тут было каля трынаццаці каменных русалак. Асноўны канал праходзіць ля быўшага па раднага партэру, перасякаючы масіў дрэў. Ен быў вялікі (шырына да 10 м), паўнаводны. Разам са штучнымі вадаемамі выкарыстоўваўся для водных прагулак. Асноўным акцэнтам перспектывы для плывучых па каналу, быў высока падняты над вадою востраў . На ім расла густая купка елак. Гэтая нескладаня, але арыгінальная водная сістэма мела не толькі дэкаратыўнае значэнне, але і выконвала ролю дрэнажа. Па падземнай трубе з вадаёмаў на спіртзавод паступала вада. Пазней для гэтых мэт быў выкапаны артэзіянскі калодзеж. Па каналах сістэмы адводзіліся сточныя воды завода. Зараз у сувязі з паглыбленнем возера і насыпкай прыбярэжнага пясчанага валу сувязь з вадаемам згублена. Захавалася вялікая, дыяметрам да 16 метраў, дрэвавая клумба, выкананая з граба і дуба на штучным узвышшы, якая служыла месцам для застолляў пасля удалага палявання. Хоць возера трошкі адступіла ад парку, яно па-ранейшаму застаецца асноўным ландшафтным элементам. У сонечныя дні за блакітнай гладдзю вады віднеецца ў дымцы супрацьлеглы бераг. Важным элементам пейзажу стала вялікая калонія лебедзяў, якія жывуць тут з 1980 года Калісьці парк быў незвычайнай прыгажосці. Парадны двор у акружэнні чорных таполяў. У парку хадзілі паўліны, цэсаркі, у вальеры трымалі арла. Парк меў мноства палян. Ен быў адкрыты для сонца, а таму сам па сабе як бы з’яўляўся вялікай яснай палянай. Цікава, што так называемых алеяў тут не існавала. Праехаўшы цераз арку галоўнага увахода, госці траплялі на вялікую паляну, скрозь засажаную кветкамі. Клумбы, на якіх былі малюнкі з кветак, суправаджалі прыезжых да самага дому. Акрамя таго, на адной з палян парку стаяла шкляная летняя аранжэрэя, у якой вырошчвалі персікі і цытрусавыя. На жаль, не захаваліся дрэвы дуба чарэшчатага, веймутавай сасны, пасажанай Францішкам Пуслоўскім. Яшчэ ў пачатку 20 стагоддзя тут раслі дубы, пасажаныя Якубам Пуслоўскім, якія насілі яго імя. Захаваліся адзіночныя дрэвы серабрыстага клёна, чырвонага дуба, ясеня пенсільванскага. . Парк захаваўся часткова. Мае значэнне як кампанент зоны адпачынку…
На шляху нашага падарожжа наступны прыпынак.
II прыпынак
Сядзібна-паркавы комплекс «СІГНЕВІЧЫ»
Знаходзіцца на паўдневым усходзе , 0,2 км. ад вескі Сігневічы. Дзякуючы таму, што пасля вайны ў сядзібе была размешчана ўчастковая бальніца, парк і сядзібны дом засталіся яшчэ не зруйнаванымі. Але пасля ліквідацыі бальніцы ў пачатку 1990-х гадоў паркавы комплекс паступова прыходзіць у заняпад, а будынак сядзібы разбураецца.
Сядзібна-паркавы комплекс Сігневічы – самы стары ў нашым раёне. Упершыню згадваецца ў дакументах 1519 г. У 2-й палове ХVІ ст. Сігневічы належылі роду Гамшэяў-Вяштортаў, а ў 1584 г. – Вішэнскіх. У ХVІІІ ст. уладальнікамі Сігневіч былі Юзаф І Марыя з Халецкіх-Прозараў, якія ў 1785 г. узвялі ў Сігневічах мураваны касцел. Парк пры належным гаспадаранні мае перспектыву выкарыстання, добраўпарадкавання і аднаўлення. Плошча парка складае больш за 5 га. Захавалася ліпавая алея з правага боку ад асноўнай сядзібы, ей больш 200 гадоў. Пазней тут з’явіўся і вадаем, апаясаны зяленым кальцом з белай вярбы, кленаў, дубоў і баярышніку. У цэнтры парка – паляна, акружаная алеяй з акацый, вязаў, кленаў, конскага каштану. Алея злучала старую ліпавую альтанку пры ўваходзе ў парк з другой альтанкай , кленавай. Цэнтральная паляна занята пладовым садам. На ўскраіне парку – адзінокія дрэвы граба, дуба, і багатае разнатраўе. Паміж садам і галоўным будынкам сёння знаходзіцца масіў з маладых дрэў вяза гладкага, вяза чорнага, граба звычайнага і вяза пробкавага. Усяго ў парку выяўлена 36 відаў дрэва-кустарнікавай расліннасці.. Чамусьці поўнасцю адсутнічаюць хвойныя пароды. У парку налічваецца дастаткова вялікая колькасць жывёл. Сярод млекакормячых выяўлены: буразубка звычайная, вожык усходнеўрапейскі, палеўка звычайная і рыжая, мыш дамавая, пацук шэры. Падчас даследаванняў выяўлены тхор чорны. Знойдзена таксама калонія рыжай вячорніцы. У апошнія гады на дрэвах у паўночна-заходняй частцы знаходзіцца невялікая калонія шэрай чаплі. Па самым мінімальным падліку ў парку гняздзяцца ці часова наведваюць 70-80 відаў птушак. Гэта вельмі высокі паказчык для такой невялікай тэрыторыі. Звычайным для парка відам з’яўляецца прыгажуня бліскучая – страказа, занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі. Хочацца адзначыць, што параўноўваючы парк Сігневічы з другімі паркамі Бярозаўскага раена прыкладна таго ж узросту, найлепш захаваўся менавіта гэты парк. Парк Сігневічы мае рад адметнасцей. Па-першае, ён найлепш захаваўся і гэта самы старажытны парк Бярозаўскага раёна. Па-другое, гэта другі па ландшафтна-эстэтычнай значнасці і захаванасці сярод пейзажных паркаў канца 18-перш. палове 19 ст. на тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Па-трэцяе, Сігневічы – адзін з багацешых і арыгінальных паркаў малой плошчы (да 10 га.) па складу фауны. Парк можа быць выкарыстаны як турыстычна-экскурсійны аб’ект. Ён даволі перспектыўны для ўключэння ў турыстычнае кальцо Брэстчыны. Сігневіцкая ўсадзьба патрабуе ўзяцця на ўлік і пад ахову дзяржавы.
Так як нам давялося пабываць у весцы Сігневічы, мы не можам не звярнуць сваей увагі на Сігневіцкі Пакроўскі касцел – помнік архітэктуры барока. Пабудаваны ён ў 1785 у стылі барока, перабудаваны ў 19 ст. Мураваны 1-нёфавы храм з паўкруглай апсідай і трансептам, утвораным капліцамі і сакрысціямі. Вокны прамавугольныя. 2-ярусны галоўны фасад завершаны дзвюмя вежамі з атыкавым франтонам паміж імі. Пакрыцце гонтавае, 2-схільнае над нефам і вальмавае над апсідай. Інтэр’ер зальны са скляпеністым перакрыццем. Дэкаратыўнае аздабленне не збераглося. У 1989 годзе аддадзены веруючым. Зараз на рамонце. Сігневіцкі Пакроўскі касцел – помнік рэспубліканскага значэння.
III прыпынак
Парк “ГабрылЁва”
Наступны прыпынак нашага падарожжа Парк “Габрылёва”
Старажытны парк “Габрылева” знаходзіцца у некалькі кіламетрах на паўночны ўсход ад вескі Кабакі. У пачатку ХХ стагоддзя сядзіба належыла Влодку Шчаснаму. Ён выкупіў гэтыя землі ў генерала Румянцава і назваў сядзібу імем жонкі Габрыелі. За удзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1863 г. царскі ўрад канфіскаваў маёнтак і перадаў яго расійскаму генералу Салагубаву, у якога маентак выкупіў Аляксандр Гутоўскі. Апошнім гаспадаром двара да 1939 года з’яўляўся Станіслаў Гутоўскі.
Аб дакладнай даце ўзвядзення тут мураванага палаца невядома, але, паводле успамінаў нашчадка роду Гутоўскіх – Ф.Гутоўскага, палац, верагодней за ўсе, быў пабудаваны ў 1-й палове ХІХ стагоддзя. Дом быў вялікі, накрыты гонтай, меў падвальнае памяшканне, у якое магла ўехаць свабодна гружоная падвода. У палацы было каля 10 памяшканняў, гасціная, пярэдняя, бібліятэка, падлога якой была выкладзена рознакаляровым паркетам. У будынку меліся грубкі з каляровай кафлі. Некалі побач з палацам размяшчалася майстэрня, дзе выраблялася зброя для паўстанцаў 1863г.
Палац абкружаў вялікі пейзажны парк. Плошча парка – 7 га. У цэнтры вялікая сажалка дэкаратыўнай значнасці. Па перыметру парка – прагулачныя алеі. З двух бакоў парк быў абнесены неглыбокім ровам. Асноўны дрэвастой – граб, акацыя, дуб, ліпа, ясень, клен, шыпшына, бэз і іншыя.Былі тут і экзатычныя дрэвы, завезеныя з розных куткоў свету. Але на сёняшні час яны не захаваліся.
“Габрылёва” займае чацвёртае месца сярод вядомых старажытных паркаў Берасцейшчыны па наяўнасці разнастайных відаў дрэваў і кустарнікаў (тут іх 44 віда), да таго ж у парку багаты склад лугова- балотнай расліннасці. Сярод іх найбольш значныя – клены востралістныя (адзін з іх вышыней 30 метраў,дыяметрам 1,2 метры), 3-х мятровыя елкі, стогадовая ліпа. Непаўторная разнастайнасць раслін (больш 62 відаў) : піжма, васілек, казелец, ірыс, фіялка…
Таксама ў парку выяўлена папуляцыя безхларафільнай расліны – пятрова крыжа.
Багаты парк “Габрылёва” і сваей фаунай: 18 відаў дробных млекакормячых ( вожык, буразубка, заяц, ласка, тхор, палёўка рыжая, жоўтагорлавая мыш і іншыя). Разнастайны парк і на птушак. Тут жывуць 39 відаў птушак (крумкач, івалга, зелянушка, дубанос, дрозд, зяблік, салавей, зязюля і іншыя). Вечарам і ноччу можна пачуць галасы прадстаўнікоў усіх відаў земнаводных. А прыгажуня бліскучая - страказа, уключаная ў Чырвоную кнігу – тут звычайны жыхар.
У 1950 годы палац быў разабраны для будаўніцтва Малецкай сярэдняй школы. Рэшткі парку патрабуюць узяцця на ўлік і пад ахову дзяржавы.
У 1993 годзе парк “Габрылева” прыкаваў да сябе ўвагу ўсёй Беларусі. Побач з сядзібай падчас земляных работ быў знойдзены скарб рымскіх срэбраных дэнарыяў (408 штук), якія высыпаліся з гаршка, вырытага экскаватарам. Напэўна, толькі старажытны парк змог бы адказаць, каму належала гэтае багацце. Але парк гаворыць толькі шумам лісця і галасамі птушак.
IV прыпынак
Дварцова-паркавы ансамбль у весцы Кабакі
А цяпер звернем нашу ўвагу на адзін з найбольш захаваўшыхся паркаў нашага раёна – дварцова-паркавы ансамбль у весцы Кабакі. Першае ўпамінанне пра вёску Кабакі сустракаецца ў актах рэвізіі Кобрынскай эканоміі, праведзенай у 1563 годзе каралеўскім рэвізорам Дзмітрыем Сапегам. Пасля падаўлення паўстання 1794 года і 3-га падзелу Рэчы Паспалітай расійская імператрыца Кацярына ІІ падаравала Кабакі фельдмаршалу графу П.А.Румянцаву, які хутка прадаў іх роду Ягмінаў. Новы гаспадар таксама быў вымушаны прадаць Кабакі аднаму з прадстаўнікоў мясцовай шляхты Влодку, які гаспадарыў у маёнтку амаль цэлае стагоддзе. У пачатку ХХ стагоддзя Соф’я Влодка выходзіць замуж за Вітольда Свянціцкага, з гэтага часу і да 2-й сусветнай вайны Кабакоўскі двор належаў роду Свянціцкіх. Некаторыя крыніцы сведчаць, што перад паўстаннем 1863 года пры гаспадаранні Влодкаў у Кабаках быў узведзены даволі прыгожы мураваны палац. Пасля задушэння паўстання царскія ўлады частку маёнтка канфіскавалі, але палац застаўся ва ўласнасці Влодкаў. Разам з будаўніцтвам палаца быў закладзены прасторны парк. Яго плошча – 1,5 га. У тыя часы гаспадароў перш- наперш цікавілі практычнасць і гаспадарчая мэтазгоднасць парка. Па алеям з каштанаў, ліп,верб праходзілі пад’яздныя дарогі да сядзібы. У цэнтры паркавага ансамбля – вялікая прамавугольная сажалка плошчай 0,3 га. Калісьці тут разводзілі карпаў і карасеў. Паўночны бераг сажалкі абсажаны радамі канадскай таполі. Паўдневы бераг – конскім каштанам, ясенем і грабам. Захаваліся тут і адзіночныя дрэвы-старажылы: 150-гадовае дрэва лістоўніцы еўрапейскай вышыней 20 м. і дыяметрам 0,8 м., таксама ліпа буйналіставая, клен востралістны, тры паўтаравекавых дрэвы белай таполі. Расліннае покрыва глебы разнастайнае: крапіва, лугавы васілёк, лясная сныць, часночніца звычайная, гравілат гарадскі. На жаль, парк зараз знаходзіцца ў моцна пашкоджаным стане . Уся яго тэрыторыя зарасла хмызам бузіны, крушыны,чаромхі. Расце дзікі параснік бярозы, таполі, асіны. Рэшткі парку і будынкі сядзібы патрабуецца ўзяць на ўлік і пад ахову дзяржавы.
V прыпынак
Сядзібна-паркавы комплекс г.Бярозы
Апошні этап нашага падарожжа г.Бяроза.
Старажытны парк Бярозы выбіваецца з раду дварцова-паркавых ансамбляў.Яго гісторыя цесна звязана з гісторыяй ваеннага гарадка.Увогуле, у пісьмовых крыніцах Бяроза ўпершыню ўпамінаецца ў 1477 г. Належала заможным прадстаўнікам беларускай шляхты: Гамшэям-Вяшторам, Гастоўскім, Рудзінскім, з канца ХVІ ст. – магнацкаму роду Сапегаў. У 1648 г. Казімір Леў Сапега, падканцлер ВКЛ, выступіў фундатарам будаўніцтва ў Бярозе кляштара ордэна картэзіянцаў, за што Папа Рымскі Аляксандр VІІ дараваў яму тытул князя. У гадавіну смерці Казіміра Сапегі 6 чэрвеня кляштар быў асвечаны віленскім біскупам Аляксандрам Сапегам. У час Паўночнай вайны ў 1706 годзе кляштар і сад сталі месцам сустрэчы расійскага цара Пятра І і караля Рэчы Паспалітай Аўгуста ІІ. У 1831 г. кляштар быў закрыты і канфіскаваны з-за актыўнага ўдзелу манахаў у нацыянальна-вызваленчым паўстанні.
Царскія улады перадалі кляштар ваенным, а касцёл праваслаўным. У 1866 г. значная частка пабудоў кляштара была разабрана, цэгла выкарыстана для будаўніцтва ваенных казармаў, а сад паступова забудаваны. Адначасова з будаўніцтвам ваеннага гарадка пры казармах быў закладзены рэгулярны парк плошчай каля 5 га., які да 1870 г. быў у асноўным сфарміраваны. Параўнальна добра захавалася аснова дрэвастою ў выглядзе лінейных пасадак па перыметру баскетаў. Узрост некаторых дрэў дасягае 100-120 гадоў. Парк даволі дагледжаны, праводзіцца расчыстка, няма мертвых дрэў. Ліпавай алеі больш 120 гадоў. Растуць тут востралістны і амерыканскі клены, дуб чарэшчаты, граб, акацыя белая, каштан конскі, сосны, таполі, лістоўніца еўрапейская. У выглядзе адзінкавых экзэмпляраў у парку існуюць рэдкія экзоты. Тут жа знаходзіцца помнік воінам- аўганцам і будуецца храм-помнік Архістрага Міхаіла у гонар загінуўшых у Аўганістане воінаў. Парк паступова забудоўваецца, вялікую шкоду яму наносіць адкрытая для грузавога транспарту цэнтральная вуліца. Парк мае перспектыву аднаўлення. Пры гаспадарскім падыходзе ў ім можна сфарміраваць унікальны культурны асяродак.
Вельмі засмучае той факт, што старажытныя паркі у большасці сваей занядбаныя, асабліва ў Кабаках. Будуюць дамы, спілоўваюць каштаны. На жаль, не адносяцца ў нас да помнікаў прыроды з належнай увагай. А гэта ж не толькі каштоўнасць для нас саміх, але і дадатковая прывабнасць для экатурыстаў.
Дадатак №1
ВОПРОСЫ И ОТВЕТЫ К ВИКТОРИНЕ
“Мой берёзовый край”
- Какие знаки символизируют природу на гербе г.Береза? (Зеленый – березовый листик и голубая полоска реки Ясельды).
- Кто автор книги этюдов о природе Берёзовщины «Рябина у окна»? (Николай Омелюсик, рабачий-геодезист, внештатный фотокорреспондент районной газеты «Маяк», член лит объединения Крынiца».Сотрудничал с «районкой» с 1970 года. Любимыми темами были природа, фотоохота. Публиковался на страницам «Зари», «Роднай природы», «Советской Белоруссии». Умер в 1996 году).
- Как называется страница о природе в районной газете «Маяк»?
(«Природа вокруг нас»).
- Какие памятники природы украшают Березовскую землю?
(Старый парк г.Березы, старые парки деревень Кабаки, Сигневичи, Пески; бывшая, панская усадьба. «Габрилево» на территории колхоза «Малеч»).
- Назовите экзотические и редкие породы деревьев и кустарников,что растут в этих парках? (Лиственница европейская, дуб северный, акация белая, сосна Веймутова, граб, каштан конский).
- Каков основной состав древесных и кустарниковых пород в наших парках? (Береза, сосна, каштан, ясень, ель, тополь, липа, клён остролистый, акация белая, клен американский, ольха, ива ломкая).
- Какие озера, водохранилища можно найти на карте нашего района? (Белое озеро, Черное озеро, Споровское озеро, Селецкое водохранилище).
- Какие ценные ископаемые хранят, недра Березовщины? (Торф, болотная железная руда, мел, пески, глина, калийные и каменные соли, фосфориты, подземные воды, строительный и облицовочный камень, янтарь, минералы, кремни, камнесамоцветное сырье, карнеол, сердолик).
- Этот хрупкий голубой цветок из Красной книги Беларуси появляется ранней весной в Песковском парке. Как он называется? (Хохлатка полая, растет в зарослях боярышника, летом еа не найти, сорванный цветок очень быстро вянет).
- Что вы знаете о цветке венерин башмачок? Какого он цвета? Где. он растет в нашем районе? (Желтого цвета, стебель высотой 25-5Осм., имеет специфический запах, цветет в мае-июне. Зацветает на 15-18 год жизни. и цветет 10-15 дней).
- Какие вы можете назвать растения, что встречается у нас и занесены в Красную книгу Беларуси? (Кувшинка, белая, валериана двухдонная, хохлатка полая, венерин башмачок, гусиный лук, бровник одноклубновый, купальница европейская, пыльцеголовник красный, гвоздика картузианская, слива колючая или терн, лобка зелёноцветковая, паралеукобриум длиннолистный).
- Какие птицы, животные, обитатели наших лесов, парков занесены в Красную книгу? (Журавль серый, лебедь-шипун, аист черный, дятел, кулик-веретенник, барсук, сорокопут серый, поганка малая).
- Если бы пришлась вам составить Красную книгу Брестчины, каких животных и птиц, обитающих на территории нашего района,вы занесли бы на ее страницы? (Аист черный – в Песковском и Бронногорском лесничествах; барсук, лебедь-шипун, крачка малая, поганка серощекая, гоголь обыкновенный, выпь большая, поганка малая, орлан белохвостый, сорокопут серый, черепаха болотная, журавль серый).
Дадатак №2
Літаратурна – краязнаўчы аукцыён
Мэта: актывізацыя пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў, пашырэнне ведаў аб родным краі, яго гісторыі і культуры.
Аукцыён – гэта публічны продаж рэчаў і вырабаў таму, хто прапануе за іх найбольш высокую плату.
На літаратурна-краязнаўчым аукцыёне платай служаць варыянты адказаў на пытанні.
Падрыхтоўка да аукцыёна
Аргкамітэт рыхтуе блокі пытанняў, на якія можа быць некалькі адказаў. Затым выбіраецца вядучы-аукцыянер, ён павінен пазнаёміцца з сувенірным фондам, каб затым прыгожа прапанаваць кожную рэч, раскрываючы ўсе лепшыя якасці.
Правядзенне аукцыёна
Вядучы, стоячы за кафедрай, прадстаўляе рэч, якая прадаецца, пры тым аб’яўляе тэму пытання. Пасля кожнага правільнага адказу вядучы лічыць да трох. Калі да адліку лічбы 3 даецца наступны правільны адказ, лічэнне пачынаецца зноў. Правільны адказ фіксуецца ударам малатка аб стол. Калі да “3” адказу не было – удар гонга паведамляе канец розыгрышу і вядучы аб’яўляе пераможцу – аўтара апошняга правільнага адказу. Гэты чалавек і становіцца уладальнікам прадаваемай рэчы. Калі адказ няправільны, дык удзельнік пазбаўляецца права адказу на дадзенае пытанне.
Пытанні да аукцыёна
Культура Беларусі
- Назавіце беларускія народныя святы.
Каляда, Новы год, Вадохрышчы, Гуканне вясны, Грамніцы, Багач, Вербніца, Пакроў, Прачыста, Вялікдзень, Радаўніца, Юрый, Мікола, Тройца, Купалле, Дзяды, Благавешчанне, Міхайлаў дзень, Масленіца, Семуха, Спас, Дажынкі, Зажынкі.
- Назавіце народныя рамествы Беларусі.
Пляценне з лазы, пісанкі, саломапляценне, разьба па дрэве, ткацтва , кавальства, ганчарства, вышыўка, ткацтва беларускіх паясоў, шавецкае, аўчыннае, рымарскае, кравецкае рамествы, набіванка, шапавальнае (воўна), пернікарства.
- Назавіце народныя музычныя інструменты
Талеркі, лыжкі, трашчотка, звон, бразготка, гармонік, бубен, барабан, рэбень, свісцелка, дудка, жалейка, дуда, рог, труба, скрыпка, цымбалы, ліра, вугольнік.
Гісторыя
- У склад якіх дзяржаў уваходзіла тэрыторыя раёна?
Кіеўская Русь, ВКЛ, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя, Польшча, СССР, Рэспубліка Беларусь.
Геаграфія
- З якімі раёнамі гранічыць Бярозаўскі раён?
Пружанскім, Івацэвічскім, Драгічынскім, Іванаўскім, Кобрынскім.
– Назавіце асноўныя галіны прамысловасці, якія найбольш прадстаўлены ў раёне.
Предприятия энергетики, машиностроение и металлообработка, легкая промышленность, деревообрабатывающая промышленность, производство строительных материалов, продовольственная промышленность.
- Назавіце раёны Брэсцкай вобласці.
Брэсцкі, Маларыцкі, Кобрынскі, Драгічынскі, Іванаўскі, Пінскі, Лунінецкі, Столінскі, Ганцавіцкі, Баранавіцкі, Івацэвіцкі, Бярозаўскі, Пружанскі, Ляхавіцкі, Камянецкі, Жабінкоўскі.
- Назавіце рэкі Брэсцкай вобласці.
Мухавец, Буг, Лясная, Піна, Бобрык, Цна, Лань, Шчара, Ясельда, Рыта, Прыпяць, Гарынь, Стыр, Маства, Случ, Нарава, Мышанка, Жыгулянка, Грыўда, Вінец (канал).
-Якія карысныя выкапні ёсць на тэрыторыя Брэсцкай вобласці?
Будаўнічы камень, торф, цагельная гліна, мел, жвір, сапрапель, бурштын, гаручыя сланцы, буры вугаль, жалезная руда, каалін, пясок.
- Назавіце жывёл, птушак Брэсцкай вобласці, занесеных у Чырвоную кнігу.
Барсук, зубр, мядзведзь, бугай вялікі, журавель шэры, каршун чырвоны, лебедзь-шыпун,чорны бусел, вяртлявая чаратоўка, янот-паласкун, усе віды сакаліных, соў, лятучых мышэй. (далей глядзі Чырвоную кнігу Беларусі)
Родная літаратура
Назавіце вядомых вам беларускіх пісьменнікаў (паэтаў).
Дадатак №3
Скарбы роднага краю
віктарына, прысвечаная мінуламу і сучаснасці
Бярозаўскага раёна
Гісторыя
- У склад якіх дзяржаў уваходзіла тэрыторыя раёна на працягу ўсей гісторыі? (Кіеўская Русь, ВКЛ, Рэч Паспаліта, Расійская імперыя, Польшча, СССР, Рэспубліка Беларусь).
-Калі быў заснаваны горад Бяроза? (У пісьмовых крыніцах вядомы з 1477 года)
- Якія вы ведаеце помнікі архітэктуры на тэрыторыі раёна?
(Кляштар картэзіанцаў, Бярозаўскі касцел, Бярозаўская Петрапаўлаўская царква).
- Якія вы ведаеце прыродныя заказнікі на тэрыторыі раена? Чым яны адметны? (Біялагічны заказнік Спораўскі. Гэтыя балоты называюць лёгкімі Еўропы, тут жыве вельмі рэдкая птушка вяртлявая чаратоўка).
- Назавіце дзень вызвалення горада Белаазёрска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. (Горад заснаваны пасля вайны).
Геаграфія
- Колькі населеных пунктаў у раёне? (110 сельскіх населеных пунктаў, г. Белаазерск).
- Якую плошчу займае раён? (1,5 тыс. км 2).
- З якімі раёнамі гранічыць Бярозаўскі раён? (З Пружанскім, Івацэвічскім, Драгічынскім, Іванаўскім, Кобрынскім).
- Якія карысныя выкапні маюцца на тэрыторыі раёна? (Торф, мел, гліна, сілікатны будаунічы жвір).
- У якую раку ўпадае Ясельда? (Прыпяць).
- Назавіце асноўныя галіны прамысловасці, якія найбольш прадстаўлены у раене.
(энергетыка, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўваючая прамысловасць, машынабудаванне, лёгкая прамысловасць)
Культура
- Якіх пісьменнікаў і паэтаў даў свету Бярозаўскі раён? (Ніна Мацяш, Раіса Баравікова, Васіль Сахарчук, Алесь Разанаў).
Дадатак №4
Эрудыт-віктарына “Ведаць свой край”
- Найстаражытнейшым лёсам, які захаваўся ў Еўропе з’яуляецца…
а) Белавежская пушча;
б) Бярэзінскі запаведнік;
в) Налібоцкая пушча.
- Найвышэйшай кропкай Беларусі з яўляецца…
а) Белая гара;
б) гара Дзяржынская (345м);
в) Лысая гара (342м).
- Найвялікшым па плошчы возерам Беларусі з’яўляецца…
а) Мядзель;
б)Нарач ( плошча 79,6 км2);
в) Свіцязь.
- Пры пераправе цераз гэту раку 1812 годзе адбылася найбуйнейшая бітва паміж рускімі і французскімі войскамі…
а) Беразіна;
б) Свіслач;
в) Неман.
- Геаграфічны цэнрт Еуропы знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі каля возера…
а) Баторына;
б)Свір;
в) Шо.
- Самым старажытным беларускім горадам з яўляецца…
а) Бярэсце;
б) Менск;
в) Полацк.
- Легендарная бітва на Нямізе адбылася…
а) 980 г.;
б) 1067 г. (кіеўскі князь заваяваў незалежнае Полацкае княства);
в) 1184 г.
Пасляслоўе
Замкі і палацы, сады і паркі, сядзібы і фальваркі Бярозаўшчыны маюць сваю гісторыю, свой лес, свае жыцце. Яны складаюць адну з найцікавейшыых старонак гістарычнай, архітэктурнай і мастацкай спадчыны раёну. Былі ў гісторыі замкавага і палацава-паркавага мастацтва перыяды росквіту, высокай культуры і заняпаду.
Але якая б ні была гэтая гісторыя і яе вынікі, мы павінны добра разумець, што гэта гісторыя нашай Беларусі, роднай Бацькаўшчыны, што мы вышлі з яе, а таму наш святы абавязак шанаваць яе, аберагаць і вывучаць.
Усё, што мы маем, што атрымалі ў спадчыну, павінна служыць паказальным прыкладам выхавання. Каб зноў не апынуцца ў бяспамяцтве, ды не стаць бязродным манкуртам роднай зямлі
Хараство колішніх палацава-паркавых ансамбляў, садоў і паркаў, маёнткаў і сядзіб выхоўвае ў нас светлыя пачуцці, патрыятычную палымянасць, грамадзянскую свядомасць, служыць ідэалам дабра і гонару за сваю малую Радзіму, высокую адказнасць і ахвярнасць за яе будучыню і лес.
Таму вяртанне колішніх палацава-паркавых ансамбляў, сядзіб і паркаў да новага жыцця з’яўляецца высакароднай справай кожнага сумленнага і культурнага чалавека.
У захаванні гістарычных сядзіб і палацаў, рэшткаў паркаў і ансамбляў, а таксама ў правядзенні работ па аднаўленні, важным з’яўляецца вызначэнне іх сучаснага функцыянальнага прызначэння, канкрэктных уладальнікаў і, безумоўна, распрацоўка навукова і фінансава абгрунтаванай дзяржаўнай праграмы на ўсіх узроўнях – ад гаспадароў аб’екта да ўрада краіны.
Існуючыя гістарычныя паркі, палацы, сядзібы, а таксама іх рэшткі, рудыменты (дрэвастой, гаспадарчыя пабудовы, аранжарэі, флігелі, капліцы, каналы, сажалкі і г. д.) з’яўляюцца найкаштоўнейшым турыстычным рэсурсам.
Бярозаўшчына – край не толькі лясоў і азер, яна багата гістарычнымі паркамі і сядзібамі, таму ўяўляе сабой цікавы з навуковага пункту гледжання і развіцця турыстычнай індустрыі краіны своеасаблівы гістарычны асяродак.
літаратурА
Гістарычная брама. – 1997. – №1,3,4.
Гістарычная брама. – 1998. – №2.
Маяк. – 23 декабря. – 2006.
Несцярчук,Л.М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў (Гісторыя, стан, перспектывы) “/Л.М.Несцярчук. – Мн.: БЕЛТА, – 2002. – 336с.
От Гродно и Каменца до Мстиславля – Мн.:Минсктипроект,1997. – 176с.
Федорчук, АТ. Садово-парковое искусство Белоруссии. – Мн.: Ураджай, 1989. – 247с.