З гісторыі вякоў.

Каля 9 тысячагоддзяў таму назад, у каменным веку, на берагах Ясельды, а таксама на схілах водна–ледніковай раўніны, звернутых да азераў Спораўскае, Белае і чорнае, з’явіліся першыя людзі. Іх вабілі багатыя рыбай рэкі і азеры, паспяховае паляванне ў лясах, умерана – вільготны клімат. Першабытныя жыхары раена заснавалі свае паселішчы каля весак Зарэчча і Хрыса. Асноўнымі заняткамі ў іх былі паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва.

У больш позні час, 5-6 тысяч гадоў таму, плямены , якія пражывалі ў даліне Ясельды непадалек ад весак Спорава, Здзітава, Высокае, Стрыгінь. Акрамя традыцыйных прылад працы, пачалі карыстацца керамічнымі вырабамі, адпавядаючымі неманскай культуры каменнага веку. Размешчаныя па берагах  Ясельды, гэтыя пасяленні акрэсліваюць старажытны шлях па рэках Ясельда і Нараў у Балтыйскі басейн. Пазней гэты шлях страціў значэнне ў сувязі з забалочваннем міжрэчча і ўтварэннем масіва Дзікае. У тую ж эпоху існаваў і другі шлях у Балтыйскі басейн з Ясельды па рацэ Дарагабуж, возеру Чорнае і рацэ Жыгулянцы ў рэкі Ружану,

Да ранняга бронзавага веку адносяцца паселішчы палесскай группы культуры штрыхаванай керамікі (5 – 4 тыс.г. таму назад), якія былі знойдзены археолагамі ў наваколлі Здзітава, на беразе Чорнага возера і каля вескі Перасудавічы на Белым возеры.

У раннім сярэднявеччы, падчас перасялення народаў, на  тэрыторыі сучаснага Бярозаўскага раена з’явіліся славянскія плямены, перш за ўсе дрыгавічы. Каля Бярозы, Здзітава, Малеча, Круглага, Хойнікаў знойдзены курганныя магільнікі 11-13 ст. У 10 ст. сучасныя землі Бярозаўскага раена, апынуўшыся на стыку Турава – Пінскага княства, Берасцейскай зямлі і Чорнай Русі, паступова увайшлі ў склад Старажытна-рускай дзяржавы. Такім чынам гісторыя гэтага рэгіена была звязана з гісторыяй названых зямель. Летапісны Здзітаў, уваходзіушы ў склад Чорнай Русі і размешчаны на Ясельдзе, у 8 км ад сучаснай вескі Здзітава,стаў арэнай змагання паміж князямі. Іпацьеўскі летапіс упамінае асаду Здзітава войскамі манамахавічаў, пасля якой ен быў разбураны і спалены. Залежная ад Галіцка–Валынскага княства Чорная Русь трапіла пад ўплыў літоўскіх князеў не пазней 30 – 40 гг. 13 ст., а пад іх уладу – у 2-й палове 13 ст. Берасцейская і Тураўская землі ўвайшлі ў Вялікае княства Літоўскае (ВКЛ) у 1-й палове 14 ст.

Некаторы час Здзітаў заставаўся буйным населеным пунктам ВКЛ, ен быў цэнтрам Здзітаўскай воласці Слонімскага павета. У “Кнізе судовых спраў літоўскіх” 520 г. указана, што Здзітаў карыстаўся правамі горада.

З 1397 года вядома веска Селец, якую вялікі князь Вітаўт дараваў Гіацынту Ланквічу. У 1471 г. Сялец – цэнтр Сялецкай воласці Слонімскага павета. Гаспадарчаму росту Сяльца спрыяла прывілея на гандль, якой дабілася ў караля Сігізмунда каралева Бона ў 1522 г.. Важнай вехай у яго развіцці стала таксама атрыманне правоў горада і будауніцтва паштовага тракта з Пружан у Сялец.

Сучасны цэнтр раена г.Бяроза ўпершыню сустракаецца ў паштовых крыніцах у 1477 г. як веска Сялецкай воласці Слонімскага павета ВКЛ. Доўгія гады Бяроза была малавядомай. У той час калі Селец і Здзітава ўжо карысталіся правамі горада, вялі значны гандль, аб Бярозе ўпамінаецца як аб невялікім пасяленні.

Узрастанне ролі Бярозы ў рэгіене ў 17 ст. не было выпадковым. Менавіта ў гэты час ішоў працэс распаўсюджвання каталіцызму сярод народаў ВКЛ пасля стварэння агульнай с Польшчай дзяржавы накшталт федырацыі Рэчы Паспалітай. Пасля пераходу Бярозы ва ўладанне падканцлера літоўскага Казімира Льва Сапегі тут пачалося будаўніцтва рэлігійнай школы, а з 1648 г. манастыра ордэна картэзіянцаў, які валодаў вялікімі зямельнымі надзеламі, 800 сялянскімі дварамі і з’яўляўся асноўным горадаўтвараючым ядром Бярозы. Цытадэль каталіцызму на тэрыторыі краю – картэзіянскі манастыр даў штуршок  для развіцця Картуз – Бярозы. З цягам часу ўжо каля 2,4 тыс. сялян з навакольных зямель належылі манастыру. Ва ўладанні манастыра ўвходзілі 2 цагляных заводы, 2 лесапілкі. У фальварках была арганізована вытворчасць чарапіцы, вапны, існаваў гарбарны завод , які перапрацоўваў авечыя шкуры. Важная частка набыткаў манастыра складалася ад продажу збожжа і іншай прадукцыі сельскай гаспадаркі. У 1784-1791 гг. пры манастыры працавала прыхадская школа, у якой дзеці мясцовай шляхты і гараджан вывучалі катэхізіс, чытанне, пьсьмо і арыфметыку, асновы лацінскай мовы, геаграфію і гісторыю Літвы.

Да старажытных населеных пунктаў адносіцца і Мальча (Малеч). Ужо ў пачатку 16 ст. зручнае становішча на гандлевым тракце, пралягаўшым з Пінска ў Гародню,  стала адной з прычын пераўтварэння Мальчы ў горад з падараваннем самакіравання па магдэбурскаму праву. Тут сяліліся купцы , на працягу года праводзілася 7 кірмашоў. Малецкі магістрат меў сваю пячатку з выявай апостала Пятра з ключамі.

Актыўны гандль стаў штуршком для вескі Пескі, размешчанай на маляўнічых берагах возера Чорнага. Праз Пескі праходзіў гандлевы шлях Здзітава-Косава-Слонім-Вільня. Паступова ў весцы размясцілася рэзідэнцыя буйных магнатаў ВКЛ.

Цэнтрам войтаўства была старажытная веска Блудзень (Першамайская), першыя ўпамінанні аб якой адносяцца да 1590 г. У перыяд ВКЛ вядомымі сталі вескі Кабакі, Залужжа, Падкраічы, Парослава, Горыч (Светач), Пясчанка, Лукомер, Спорава, Левашкі, Шылінок, Ястрабель, Угляны.

З другой паловы 17 ст. тэрыторыя сучаснай Бярозаўшчыны стала арэнай ваенных дзеянняў. Руска-польская (1654-67гг.), руска-шведская (1656-60 гг.) і Паўночная (1700-1721 гг.) войны разрабавалі яе землі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795г. землі Бярозаўшчыны ўвайшлі ў склад Расіі. Новыя ўлады аказалі падтрымку праваслаўю і праводзілі імперскую русіфікатарскую палітыку. Бярозаўскі манастыр стаў прыходзіць у заняпад. У час Айчыннай вайны 1812 года ен быў разрабаваны французскімі войскамі. Пасля польскага паўстання 1830-31гг. ен быў зачынены, а потым разбураны ў 1866 г. у сувязі з тым, што манахі прынялі актыўны ўдзел у паўстанні 1863 года , накіраваным супраць нацыянальнага, палітычнага і эканамічнага гнету з боку Расійскай імперыі. У Бярозе, Песках, Смалярцы, Борках адбыліся сутыкненні паўстанцаў з царскімі войскамі. Цэгла ад разбураннага манастыра была выкарыставана на будаўніцтва ў Бярозе Чырвоных казармаў, дзе быў размешчаны на пастаяннае ўтрыманне 151-ы Пяцігорсскі полк.

У 1842г. па тэрыторыі сучаснага Бярозаўскага раена пралягла шаша Масква – Брэст, злучыўшы Маскву з Варшавай. Па ей круглы год ішоў інтэнсіўны рух. Гэта, а таксама адкрыцце руху цягнікоў на ўчастку Смаленск –Брэст Маскоўска – Брэсцкай чыгункі ў 1871г., садзейнічала вылучэнню Бярозы ў якасці галоўнага цэнтру ў рэгіене. Хутка тут адкрылася мужчынскае і жаночае народныя вучылішчы, фельчарскі пункт, аптэка. Пасля адмены прыгоннага права паскорылася развіцце прамысловасці. Акрамя майстэрнь мануфактурнага тыпу, у якіх вырабляліся шкуры, у 1865 г. на Броннай гары з’явіўся смолашкіпідарны завод, а ў канцы 80-х гг. спіртзаводы ў весках Кабакі і Пескі. Калі раней збожжа вырошчвалі на продаж, то пасля будаўніцтва чыгункі выгадней было вырошчваць бульбу і збожжа для перагонкі на спірт. Працавалі ганчарныя, цагельныя і лесаперапрацоўчыя прадпрыемствы, у Бярозе дзейнічаў завод па ачысцы мелу.