Учреждение образования "Белоозёрский государственный колледж электротехники"
.
.
Выберыце населены пункт на карце
У Белаазерску ў парку Энергетыкаў. Пахаваны 49 воінаў і партызан, у тым ліку 16 лётчыкаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1976 годзе на брацкай магіле пастаўлена 8-мятровая стэла і запалены Вечны агонь. чытаць… Закрыть окно
У цэнтры вёскі пахаваны 42 воіны і партызаны, у тым ліку партызаны брыгад “Савецкая Беларусь” імя Ф. Э. Дзяржынскага і імя Я. М. Свярдлова, якія загінулі ў баях.
Помнік земляку, генерал-лейтэнанту Любарскаму С. І., які прымаў удзел у многіх вядомых бітвах ВАВ. Закрыть окно
Брацкая магіла савецкіх воінаў.
На могілках. Пахаваны воіны, якія згінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941 годзе. У 1967 годзе на магіле пастаўлены помнік. Закрыть окно
15 июля 1944 года во время сражения возле деревни Нарутовичи, помогая раненным советским солдатам, погиб 10-ти летний мальчик Саша. На месте, где погиб пионер, его мать посадила дикую грушу. И живет память о смелом пионере, потому что живет «Сашкина груша», как зовут ее в народе. В память о погибших на фронтах Великой Отечественной войны земляках, а также 73-ёх мирных жителей деревень Нарутовичи, Оницевичи, Ворожбиты, Пляховщина, в центре деревни Осовцы в 1963 году был поставлен памятник жертвам фашизма и землякам. Закрыть окно
Брацкая магіла савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму ў д.Рэвяцічы. Тут пахаваны воіны, партызаны і мірныя жыхары, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Закрыть окно
У цэнтры вёскі. Пахаваны 127 воінаў, у тым ліку воіны 174-га стралковага палка, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні Бярозаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1956 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна са схіленым сцягам.чытаць… Закрыть окно
У гады вайны яўрэйскае насельніцтва д.Малеч было змешчана ў мясцовае гета, а затым дэпартавана ў гета ў Бярозе, дзе было знішчана. У Малеч усталяваны помнік усім мірным жыхарам вёскі, якія загінулі падчас акупацыі ў 1941-1943 гадах. У памяць ахвярам генацыду яўрэяў каля помніка ўстаноўлена асобная дошка.
У перыяд акупацыі ў д.Міжлессе зверскі загінула і было расстраляна 60 чалавек. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінула 229 Чалавек. З іх загінула ў баях 96 чалавек. У 1993 годзе адкрыты помнік загінуўшым аднавяскоўцам. Закрыть окно
На працягу сямі дзён у пачатку красавіка 1944 года мясцовыя партызаны трымалі ў Здзітава абарону супраць праўзыходных сіл праціўніка. Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю як «Здзітаўская абарона», а на месцы былых баёў ў 1975 годзе быў збудаваны бетонны мемарыяльны комплекс. У цэнтры комплексу шэсціметровая фігура партызана з узнятымі ў пераможным жэсце рукамі.чытаць… Закрыть окно
У вёсцы Спорава на беразе возера Спораўскае каля царквы знаходзіцца воінскае пахаванне. Тут пахаваныя партызаны і воіны Чырвонай Арміі, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Да свята 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў гэты помнік быў цалкам рэканструяваны і дапоўнены двума стэла з прозвішчамі загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны жыхароў вёскі. Закрыть окно
Бронная Гара — месца масавага знішчэння мірнага насельніцтва, у пераважнай большасці яўрэяў. На месцы масавых расстрэлаў ўсталяваны два помнікі.
Падчас вайны ў горадзе было створана гета для яўрэяў, якіх у тым ліку звозілі сюды з суседніх раёнаў. Больш за 8 тысяч яўрэяў загінулі тут у ходзе масавых распраў і памерлі ад голаду.
У першыя дні вайны ў раёне Бярозы разгарэліся жорсткія паветраныя баі.У 1974 годзе ў гонар лётчыкаў пастаўлены помнік. Чытаць… Закрыть окно
За 1 кіламетр ад вёскі пахаваны воіны, якія загінулі ў баях супраць нямечка-фашысцкіх захопнікаў 23.6.1941 года. На другі дзень вайны 2 палкі 205-й матарызаванай дывізіі 4-й арміі Заходняга фронту блакіравалі непадалёку ад вёскі шашу Брэст – Мінск і 6 гадзін стрымлівалі наступленне праціўніка. Пасля 4 беспаспяховых атак, гітлераўцы абышлі заслон з фалангаў. На змяркаванні палкі, пакінуўшы для прыкрыцця падраздзяленне мотастралкоў пад камандаваннем малодшага лейтэнанта М.І.Новікава, адышлі і занялі абарону на рацэ Ясельда. Дзве гадзіны трымаліся байцы групы прыкрыцця і загінулі ў няроўным баі. Закрыть окно
У цэнтры вёскі. Пахаваны 100 воінаў Чырвонай Арміі, якія загінуліў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941 і 1944 гадах, у тым ліку воіны 205-й матарызаванай дывізіі 4-й арміі Заходняга фронту. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
У цэнтры вёскі, каля будынка клуба. На ўшанаванне памяці 114 аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1975 годзе пастаўлены помнік – скульптуры воіна і партызана і 2 стэлы, на якіх выбіты імёны загінуўшых. Перад помнікам запалены Вечны агонь. Закрыть окно
БРАЦКАЯ МАГІЛА САВЕЦКІХ ВОІНАЎ
Каля будынка клуба. Пахаваны савецкія разведчыкі яфрэйтар І. К. Колчан і П. У. Маменка, якія загінулі 12.7.1944 года ў баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1948 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
ПОМНІК АХВЯРАМ ФАШЫЗМУ У цэнтры вёскі. Увосень 1942 года ў вёску ўварваліся карнікі. Яны схапілі 73 мірных жыхароў, у тым ліку членаў 14 сямей савецкіх актывістаў – арганізатараў калгаса ў вёсцы, адвезлі ў Бярозу і расстралялі на тэрыторыі колішняга картэзіянскага кляштара. Закрыть окно
За 1 км. на ўсход ад вёскі. У 18 брацкіх магілах пахаваны 8 афіцэраў, 177 сяржантаў і салдат 20-й стралковай дывізіі 28-й арміі 1-га Беларускага фронту, якія загінулі ў ліпені 1944 года пры вызваленні Бярозаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Магілы размешчаны ўздоўж алеі, устаноўлены надмагільныя пліты. У 1966 годзе ў цэнтры магілак пастаўленя абеліск. Закрыть окно
Пахаваны 7 воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі раёна ў Вялікую Айчынную вайну, і 9 мірных жыхароў – ахвяр фашысцкага тэрору.
У час акупацыі праз вёску ажыццяўлялася сувязь падпольшчыкаў Бярозы з атрадамі партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі. Гітлераўцы схапілі членаў сямей партызан з вёскі Моржава і расстралялі. Закрыть окно
46 жыхароў вёскі Сігневічы загінулі падчас вайны. У 1975 годзе на мемарыяле ў іх памяць у цэнтры вёскі ўсталявана стэла. Закрыть окно
Помнік 114 землякам, якія загінулі ў вайну. Закрыть окно
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у аг. Першамайская. Пахавана 66 воінаў і партызан, якія загінулі ў 1941 — 44 гг. у баях супраць фашысцка-нямецкіх захопнікаў каля вёсак Жычын і Першамайская. У 1956 г. на магіле ўстаноўлены помнік — скульптура салдата са схіленую сцягам. Закрыть окно