ВІКТАР СУПРУНЧУК

(нар. у 1949 годзе)

Віктар Пятровіч Супрунчук нарадзіўся ў в. Сялец 7 снсжня 1949 г. Працаваў грузчыкам на Нова-Бяро-заўскім вапнавым заводзе, вучыўся ў Белаазёрскім ву-чылішчы электратэхнікі (1967-68). Пасля службы ў вой-ску працаваў электрыкам, мантажнікам, зваршчыкам на будаўніцтве Бярозаўскай ДРЭС (1970-71). У час вучо-бы на факультэце журналістыкі БДУ працаваў літсупра-цоўнікам шматтыражнай газеты «Сельскі настаўнік».

дзяжурным электрыкам у Мінскім медінстытуце, у шматтыражнай газеце “Электрон”. У 1977-81 гг. працаваў  спецкарам “Сельскай газеты”, рэдактарам літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання (1981-83), загадчыкам аддзела нарыса (1983-86), старшым рэдактарам аддзела прозы (1986-90) часопіса «Полымя». 3 1990 г. – намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Літаратурнай дзейнасцю займаецца з 1970 г. Першыя абразкі і аповесці «Дошч», «Помнік» і «Хлеб» надрукаваў у 1977 г. у «Ссльской газете». У часопісах «Полымя» і «Маладосць»надрукаваў аповесці»Трэці сын»(1983) і»Сяргей Сяргссвіч» (1985), якія былі адзначаны рэдакцыйнымі прэміямі года. В. Супрунчук – аўтар празаічных зборнікаў «Страсці» (1983), «Недзе баліць ля сэрца» (1986), «Жывеш толькі раз» (1988), «3 плоці і крыві» (1991). Друкуецца ў  газеце «ЛіМ», часопісах «Полымя», «Маладосць», «Нёман» і інш.

Асноўныя тэмы твораў В. Супрунчука – гістарычнае мінулае, каханне. Героі яго прозы – родныя, знасмыя, аднавяскоўцы, калегі  па працы. Многія яго творы напісаны на мясцовым матэрыяле Берасцейшчыны. У в. Старыя Пяскі разгортваюцца падзеі ў аповесці «Банальны дэтэктыў», у в. Сэлец – у аповесці «Трэці  сын», у Гута-Міхаліне, Сэльцы, Баранавічах, Брэсце – у рамане «3 плоці і крыві».  У згаданым творы аўтар абапіраўся таксама на дакументальныя факты, рэальныя падзсі і рэальных прататыпаў: «Бацька з сябрамі ўчынілі дыверсію – спалілі ў Гута-Міхалінс тартак. І пачалося. Многа людзей ухапілі, каго забілі цішком, а каго – у лагср Бярозу-Картузскую. Грамадоўцаў пахапалі, а камуні- сты вырашылі ўцякаць цераз граніцу ля Баранавіч…»

Творы В. Супрунчука вызначаюцца дынамізмам у разгортванні падзей, насычанасцю побытавымі рэаліямі, абмалёўкай характараў герояў праз іх учынкі, псіхагічнай заглыблснасцю зместа. Характэрнае ў гэтым плане апавяданнс “Набат»: «У всску ен прысхаў на золаку. Алс ўжо, як і многа гадоў, рыпелі вароты, бразгаталі вёдры і чуўся звон малака. Веска была, здавалася, тая ж, пяць гадоў назад, калі апошні раз быў тут. Нічога нібыта не змянілася. Макар зайшоў  у двор сваёй хаты нс з вуліцы, а як звычайна, калі прыязджаў, з агарода На двары сакаталі куры, дзяўблі ў бляшанцы з-пад кансерваў проса. Ён зазірнуў у адзін хлеў, у другі – яны былі пустыя, пахла мышамі, струхнелай саломай. Бацька пісаў яму, што нс трымае свінсй, карову даўно збыў…

3 могілак яны пайшлі нс дахаты, а да рэчкі. Яшчэ здалёк убачыў жоўта- шэрую паласу, нібыта пляж  ля мора. Макар помніў, што там быў лес, які называўся Падвсрб’с. Ён пачынаўся з невялікай горкі Канторы. За Падверб’ем быў, Вялікі Лес, потым – Сапажынскі, Дулі, Дабрахіны, Сімонікі».