РАІСА БАРАВІКОВА

(нар. у 1947 годзе)

Вытокі свайго таленту яна бачыць у радзінных каранях. «Уся паэтычная спадчына маіх сваякоў, – гаворыць паэтэса, – сышлася на мне». Маме, бацьку, дзсду яна прысвяціла шэраг вершаў: «У маці трое… трое нас», «Вечар з братам», «Хмелю расцвіўшага  гронка…», «Памяці дзеда», «Трыпціх», «Жалейка», «Ты не глядзі з трывогай на мяне» і інш. Гэта пра іх у вершы «А за вёскай дымяцца снягі!» паэтэса сказала: «Без радні, з прадчуваннем тугі, я жыву, нібы восеньскі люцік!»

Бацька паэтэсы – Баравікоў Андрэй Мікалаевіч – нарадзіўся ў 1922 г. у в. Цяхцін Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і сялян Мікалая Алімпавіча і Марыі Мікітаўны. Дзед Мікола Баравікоў сярод вяскоўцаў слыў асобай паважанай, ведаў мноства цікавых казак і паданняў, быў добрым паэтам-самавукам. Развіць свой талент, аднак, не меў магчымасці: трэба было карміць вялікую сям’ю, сямёра дзяцей. На пачатку вайны з 19-гадовага ўзросту Андрэй Баравікоў партызаніў пад Івацэвічамі і Бярозай-Картузскай. Пасля вайны асеў у гэтых мясцінах, працаваў служачым у Бярозаўскім райвыканкаме. Даводзілася шмат ездзіць па тутэйшых вёсках, у адной з якіх пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай.

Маці Ніна Уладзіміраўна (да замужжа Шыманская) родам з в. Пешкі Бярозаўскага раёна. Была адукаванай, скончыла польскую пачатковую школу і ў дзяцінствс нават спрабавала пісаць уласныя вершы на польскай мове. Пасля шлюбу сям’я асталявалася ў Пешках, дзе 11 мая 1947 г. нарадзілася Раіса Андрэеўна і дзе прайшло яе маленства. Бярозаўшчына на ўсё жыццё засталася любімай мясцінай паэткі, тым месцам, дзе зрабіла першыя крокі, пачула матчыну калыханку, дзе пачала пісаць вершы, дзс развіталася са школьнымі сябрамі. Р. Баравікова не раз наведвала родныя мясціны ў час летніх канікулаў і пазнсй, калі пачала працаваць у Мінску. Адной з бярозаўскіх вёсак паэтэса прысвяціла верш «Шлях-Пушча»:

Ён і араў, і паляваў,

быў рослы, дужы і відушчы,

той чалавек, які назваў

мясціну гэтую Шлях-Пушчай.

3′явіўся тут упершыню,

палюючы за дзікім зверам,

упадабаў ён цішыню

і пушчы векавой паверыў.

Паставіў хату, і ўзяло

пачатак свой з сівых стагоддзяў

Палесся мілага сяло

у харастве лясных разводдзяў.

Сюды ідуць на вадапой

вышыняў срэбных далягляды,

і дрэвы дораць на распой

свой сок бярозавым паглядам.

А паспрабуй яго, глыні,

і назаўжды ўтрымае памяць

Шлях-Пушчы мілыя агні

і далі верасовай замець.

Азвецца крыкам дзікі птах

на дахах, змочаных расою…

Пабачу ў небе Млечны Шлях,

скажу: «Шлях-Пушча прада мною!»

Самабытнасць, прыгажосць Палесся адлюстраваны ў такіх вершах паэтэсы, як «На Ясельдзе маёй зноў крыгаход», «Наша вёска», «Восень на Палессі”, «Знаёмцеся – саўгас «Малеч», «Вясною на бацькаўшчыне», «Мне ліпень прынясе з-пад Брэста», «Прыеду я ў той куток зялёны» і інш.

У 1965 г. сям’я паэтэсы пераехала на радзіму бацькі ў Бялыніцкі рай Р. Баравікова прагла ведаў і зрабіла спробу паступіць на філфак БДУ, аднак не хапіла ўсяго аднаго бала. Давялося год працаваць у быхаўскай газеце «Маяк Прыдняпроўя». Дапамог у гэтым малодшы брат бацькі Якаў Баравікоў, які працаваў інжынерам у сельгастэхніцы. Час працы ў газеце быў перыядам творчага станаўлення Р. Баравіковай. Выпрацоўваліся такія важныя якасці, як сцісласць, дакладнасць, яснасць думкі. Рэдагаваў у гэты час быхаўскую раёнку Георгій Ерамеевіч Барысаў, чалавек, улюбёны ў літаратуру, да якога часта завітвалі мясцовыя пісьменнікі. Аднойчы гасцявалі А. Пысін і В. Матэвушаў, якія жылі ў Магілёве. Па прапанове Г. Барысава, знаёмага з літаратурнымі спробамі Р. Баравіковай, яны запрасілі маладую супрацоўніцу на літаратурны вечар у раённы Дом культуры. На ім прагучалі і ўласныя вершы паэткі, прыхільна сустрэтыя публікай. А. Пысін падтрымаў жаданне Раісы звязаць свой лёс з літаратурай, прапанаваў даслаць вершы на творчы конкурс, параіў паступіць у літінстут, паклапаціўся аб рэкамендацыі Саюза пісьменнікаў.

Баравікова вучылася на аддзяленні мастацкага перакладу Маскоўскага літінстытута імя М. Горкага, калі яна пасябравала з паэтамі I. Ласковым, С. Басуматравай, Л. Філімонавай, А. Кабаковіч, з якімі вучылася разам у нешматлікай беларускай групе, якая рыхтавалася для літаратурнай працы ў рэспубліцы. Тут, у Маскве, асабліва востра адчула Р. Баравікова тугу па родным краі, блізкіх. У літінстытуце быў напісаны і першы зборнік «Рамонкавы бераг» (1974), цэнтральнымі ў якім сталі вобразы рамонкавай бацькаўшчыны, матчынай хаты. Яе лірычная гераіня – эмацыйна-рамантычная «дзівачка», «пушынка», «дзяўчынка на шары», для якой зямля – нібыта маленькі мячык, а жыццёвыя праблемы ўяўляліся несур’ёзнымі, дробязнымі, часовымі. Аднак сваёй трапяткой жаночай прыродай яна выразна адчула, што сусвет – гэта стыхія, магутная і не падуладная крохкаму, пяшчотнаму сэрцу Адсюль і характэрныя мастацкія тропы ранніх вершаў паэткі – «высокае бяздонне» неба, «вялікасны» вецер, «агромністае» сонца і інш.

Пасля вучобы Р. Баравікова трапіла на пасаду рэдактара кінастудыі «Беларусьфільм». Тут, у сталіцы, пазнаёмілася са сваім будучым мужам. Праз некаторы час сям’я папоўнілася сынам Яўгенам (1974) і дачкой Аленай (1983), якім пісьменніца прысвяціла шмат паэтычных твораў. Праз год пасля ўступлення паэтэсы ў суполку Саюза пісьмсннікаў СССР у свет выйшаў яе зборнік «Слухаю сэрца» (1978). Цэнтральнае месца ў ім займаюць вершы сентыментальна-тужлівай інтанацыі. Лірычная гераіня – былая рамантычна-імпульсіўная дзяўчынка, гатовая імчаць «навыперадкі з часам, з лёсам», не задумваючыся, ці чакае гэтага прыходу сусвет, грамадства, нечакана адчула ў сабе сталасць. Прывабным для яе стаў «лёгкі смутак на душы», чымсьці будзёная мітусня і турботы. «Мне цяжка зразумець, чаму на свеце так мала адзіноты для душы», – канстатус гераіня Баравіковай. Туга ў яе душы таксама і ад усведамлення хуткаплыннасці, незваротнасці часу і маладосці. У зборніку глыбей раскрываюцца  вясковыя, народна-песенныя матывы (нізкі вершаў «3 бабуліных песень» і «Заброддзе»). Значнае месца ў зборніку адведзена лірыцы кахання, у якой выяўлены шырокі спектр пачуццяў: меладраматычныя спады, драматызм, чысціня і святасць, узаемнасць, якая не стасуецца з абразай і прыніжэннем іншага («А на душы і светла, і шчымліва», «Стракатасць выставачнай залы», «Апошняя сустрэча» і інш.).

У 70-я гг. у сталічным асяроддзі Р. Баравікова пасябравала з мастакамі Яўгенам Коктышам, Аляксеем Марачкіным, кампазітарамі Леанідам Захлеўным, Эдуардам Зарыцкім, Валерыем Івановым. Асабліва цёплыя стасункі склаліся з трыма зсмлякамі: крытыкам Алай Кабаковіч, кінарэжысёрам Міхаілам Пташуком і мастаком Міколам Селяшчуком. Сёння палотны гэтага жывапісца ўпрыгожваюць лепшыя музеі Еўропы і Амерыкі, прыватныя калекцыі. Селяшчук ілюстраваў паэтычныя кнігі Баравіковай «Слухаю сэрца» і «Такое кароткае лста». Зрабіць афармленне зборніка выбраных твораў ён, на жаль, не паспеў -трагічна загінуў у падарожжы па Міжземным моры. Знакам удзячнасці сябру стала вокладка апошняй кнігі паэтэсы «Сад на капялюшыку каханай» у выглядзефрагмента карціны Селяшчука «Восень». А назва паэтычнага зборніка «Адгукнуся голасам жалейкі» – радкі аднаго з прысвечаных мастаку вершаў, эпіграфам да якога з’яўляецца назва карціны М. Селяшчука «3 твайго саду да мяне на агеньчык». Памяці А. Кабаковіч прысвечана нізка вершаў «Пастукайся ў акно маё галінай».

У зборніку «Каханне» адлюстраваны адметны свет душы сучасніцы, якая сваёй прыродай здольная адчуць патаемны рух жыцця, гармонію духа. Лірычная гераіня вершаў пра каханне пераканана, што ў інтымных міжчалавечых зносінах эпіцэнтрам пачуццяў не могуць быць цвярозая логіка, прагматызм, эгаізм. На думку паэтэсы, каханне толькі тады здольнае перайначыць, узвысіць чалавека, калі яно асвечана душэўнай шчырасцю. Нават трагізм пачуцця кахання, якое бачыцца лірычнай гераіні ў вобразах «салодкай тугі», «адбалелай мары”, «горкай надзеі», гарманічна ўраўнаважаны аптымістычнымі нотамі. Згарманізаванасць эмоцый – ад імкнення аўтаркі спасцігнуць сутнаснае свайго жыццёвага шляху, у выніку якога яна прыходзіць да наступнай высновы «Сказаць не магу, каб была я няшчаснай». Гераіня Баравіковай адчувае душэўны спакой, калі ўзгадвае клапатлівага дзеда, бацьку – дбайнага гаспадара, маму-працаўніцу, вялікую верніцу («Любоў», «Дзяды», «Маці», «Зіма. Дарога ў Цяхцін» і інш.). Суладдзе пачуццяў гучыць і ў урбаністычных творах. Горад, ва ўяўленні паэтэсы, абавязкова “прыгажун»,»у бляску электрычнае вясёлкі», у ім «мігцяць санлівых вуліц рыцары-агні» («Зімовы вечар», «Раніцай на Камароўцы», «А давай, як у даўнішнім»).

У 1990 г. у выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшаў зборнік выбранай лірыкі «Пад небам першага спаткання», які аб’яднаў лепшыя творы з папярэдніх кніг. Чарговы зборнік «Люстэрка для самотнай» адзначыў творчы рост паэтэсы. З’явіліся новыя рыфмы, новыя матывы, вершы загучалі больш элегічна, спавядальна:

Такія балючыя ўскрыліся струны,

Як жыць з гэтым будзем і што тварыць,

Калі ёсць пакрычаць з кім з высокай трыбуны

I няма з кім пагаварыць.

(«О не, – прамоў няма ўрачыстых»).

Паэтэсе скрушна прызнаваць, што ў сэрцах беларусаў апошнім часам паменела дабрыні, спагады, чысціні. Сповсдзь аўтаркі – вынік перажытых расчараванняў, жыццёвых трагедый, непрымання няшчырасці, ілжы, страты духоўнасці ў грамадстве. Р. Баравікова трывожыцца за лёс беларускай нацыі («Адраджэнне»), журыцца за стан нацыянальнай мовы («Чаму?, «Пераплятуцца гукі «дж» і «дз»), хвалюецца за лёс без весткі прапаўшых на афганскай вайне («На перавале Саланг»), устурбавана наступствамі астрожнага мінулага народа(«На конт мінулага»), абураецца духоўным спусташэннем сучаснікаў («Схапіць… Купіць… I кожны ўжо бы п’яны!»). У зборніку «Люстэрка для самотнай»паэтычнае слова Баравіковай загучала больш роздумна. Яна імкнулася асэнсаваць мэты чалавечага існавання, тонкія нюансы сваёй пачуццёвасці («Ёсць і ў пачуццях нашых межы, – свой час згасання і агню»). У адрозненне ад папярэдніх вершаў у гэтым зборніку заўважны творчы падыход аўтаркі да вопыту класіка. Распрацоўваючы тэму «цяжарнай», якую паэты найчасцей увасаблялі як тэму жанчыны-пакутніцы, Баравікова выявіла свой погляд на жыццё. Цяжарная жанчына ў яе – асоба высокамаральная, сарамлівая, якая нясе ў свет «каханне -шчасце і працяг быцця». За гэтую кнігу паэтэса была ўганаравана Дзяржаўнай і   прэміяшмяішкіКупалы.

У1991 г. была напісана драматычная паэма «Барбара Радзівіл» Па просьбе галоўнага рэжысера Віцебскага драматычнага тэатра Валерыя Мазынскага яна была перастворана ў п’есу, прэмьера якой адбылася у тэатры-лабараторыі «Вольная сцэна”, а ў выніку на працягу дзесяцігоддзя яна не сыходзіла са сцэн беларускіх тэатраў. У 1996 г. напісаны п’есы «Цётка Малання з Асаўца» і «Пятля часу». Спектакль па апошняй з п’ес быў пастаўлены ў Магілёве ў народным тэатры пры Палацы чыгуначнікаў, а сам твор на конкурсе Міністэрства культу-ры пад дэвізам «Гісторыя і сучаснасць» адзначаны другой прэміяй

У 90-х п. на старонках «ЛІМа», «Полымя», «Беларусі» былі апублікаваны апавяданн. Р. Барав.кован у жанры фэнтэзі, якія пазней былі аб’яднаны ў кнігу «Вячэра манекенаў». У 1990 г. выйшла ў свет кн.жка казак , апавяданняў для дзяцен Галенчына Я», альбо Планета Цікаўных хлопчыкаў» у 1996 г. – кніга фантастычных аповссцсй для дзяцей. Р. Баравікова піша рэцэнз.і, паспяхова выступае у перысдыцы з артыкуламі.

Шмат гадоў Р Баравікова працавала намеснікам рэдактара , рэдактарам часоп.са Алсся . Сення – рэдактарам часопіса «Маладосць». Р Баравікова ўваходзшь у склад праўлсння Беларускага саюза жанчын, узначальвае таварыства дружбы , культурных сувязей «Беларусь – Расія», з’яўляецца сакратаром новага Саюза пісьменнікаў Беларусі.