НІНА МАЦЯШ

(нар. у 1943 годзе)

Ніна Іосіфаўна Мацяш нарадзілася 20 верасня 1943 г. у в. Ніўкі Бярозаўскага раёна (цяпер у межах г. Белаазёрска).

Асноўнай крыніцай фальклору, што арганічна ўвайшоў у творчасць Н. Мацяш, была родная сям’я, у якой трывала жылі паляшуцкія традыцыі. Родная бабуля і мама Ніны Іосіфаўны ведалі мноства народных песень і слылі на вёсцы добрымі песеннікамі. Пачуццё радзіннай узаемадапамогі, асабліва да старэйшых сястрычак Ганны і Мані, якім праз цяжкую хваробу даводзілася адно сядзець дома і шыць аднавяскоўцам прыгожыя строі, у шматдзетнай Мацяшовай сям’і выхоўвалася з малых год. Дазвол на вучобу ў Мінскім дзяржпедінстытуце замежных моў Н. Мацяш атрымала з цяжкасцю. Сямейнае, па-вясковаму працоўнае выхаванне – пачатак пачаткаў, выток станаўлення чалавечай асобы і самой творчай індывідуальнасці пазней будзе падкрэсліваць Ніна Іосіфаўна і ў сваёй аўтабіяграфіі: «Я даўно зразумела – усё, што ёсць у ва мне добрае, – яно ад іх, ад маіх бацькоў. У пэўнай ступені нават вершы ад іх».

Неспатольнае жаданне ўславіць край сваіх продкаў, апець хараство прыроды, душэўную прывабнасць, шчырасць і працавітасць людзей роднай вёскі, Бярозаўшчыны, Палесся, непаўторнымі штрыхамі ўзнавіць перажытае, маладую паўнату асабістага быцця і ўжо ранняга духоўнага самавызначэння, пасталення асобы – адметнасць псршай паэтычнай кнігі Н. Мацяш «Агонь» (1970).

Адкрываецца яна вершам «Белаазёрск», які выразна акрэслівае адну з цэнтральных праблем дэбютнага зборніка – праблему еднасці чалавека з радзіннымі каранямі, лучнасці асобы з бацькоўскай зямлёй.

На адно з першых мссцаў у сістэме асабістых каштоўнасцяў Н. Мацяш ставіць пачуццё сяброўства, якое дапамагала паэтцы адчуць крэўна ўспрынятую прыналежнасць да бацькоўскай зямлі. Урокі роднай сям’і вучылі Н. Мацяш даражыць узаемастасункамі не толькі з роднымі людзьмі, але і з аднавяскоўцамі, аднагодкамі, знаёмымі. Сяброўства, па словах самой паэтэсы, – той сад душы, у якім ёй заўссды «зіхотка, бесклапотна, жыццярадасна». 3 глыбокай удзячнасцю Н. Мацяш згадвае М. Аўрамчыка, які падрыхтаваў да друку яе псршы паэтычны зборнік, А. Вярцінскага, які спрыяў дэбюту ў «ЛіМс», рабіў карысныя заўвагі маладой паэтцы, згадвае яна жыццёвую і творчую падтрымку У Калссніка, А. Васілевіч, Я. Брыля, Я. Ссмяжона. Важнай падзеяй у жыцці Н. Мацяш стаў і рэспубліканскі семінар маладых літаратараў у Домс творчасці імя Якуба  Коласа  ў  Каралішчавічах  зімой   1967  года, калі  паэтэса па шасмілася з тымі, хто на доўп час стаў для яс сапраўднан душэўнан апорай: Ф. Янкоўскім, Л. Якубовічам, Н. Шкляравай, А. Кірвслсм, М. Баравік, са сваім земляком, а пазнсй добрым сябрам В. Жуковічам. Гэта ім, сваім літаратурным настаўнікам, сябрам, бярозаўскім юнакам і дзяўчатам, прысвяціла Н. Мацяш трапяткія радкі пра духоўную каштоўнасць міжчалавсчага сумоўя з всрша «Калі ўзарве пакоя немату»: «I, як замову, паўтараю зноў: // Бсз дружбы мне –як без вады і хлсба, // Як птушцы – без глыбінь высокіх нсба, – // Мой просты дом не ведае замкоў!» Жыць стрэчамі з сябрамі, «заіскрацца всрай» у спаўненне сваёй творчай задумы, «пакуль апошняга сяброўства // Не страчу ў калаўроце год” – у гэтым бачыць сэнс і напоўненасць жыцця лірычная гераіня всрша «Калі зусім адмовяць ногі…». Гэтыя словы звсрнутыя таксама і да калегаў па літарурным аб’яднанні «Крыніца» пры расннай газсцс, што адыграла «лёсавызначальную» ролю ў станаўленні паэтычнага таленту маладой паэтэсы. 3 розных куткоў Бярозаўшчыны да намесніка рэдактара раснкі, цікавага, эрудыраванага чалавека Яўгена Іванавіча Сялені збіралася талснавітая моладзь (Р. Баравікова, А. Разанаў, 3. Дудзюк, А. Бакінсвіч і інш.), каб паспрачацца, прачытаць свае творы, паслухаць і ацаніць всршы сваіх сяброў. I ці нс з тас пары вядзе паэтку па яе незлічоных жыццёвых прадоннях дэвіз: «Разгортвайся лспшым да людзей і да творчасці».

Ранні перыяд всршатворчасці Н. Мацяш супаў з часам меліярацыі Палесся, працэсам узбуйнення гарадоў, інтэнсіўнай урбанізацыі, абязлюджвання многіх весак да стану неперспектыўных. Родная вёска Н. Мацяш Нівы напрыканцы 60-х гадоў таксама адчула на сабе гэты ўплыў, трапіўшы ў зону будаўніцтва горада энсргстыкаў Белаазсрска. Асабліва пацярпслі флора і фауна Белага і Чорнага азёраў, тутэйшых рачулак, любага з малснства маляўнічага прыроднага наваколля. Вымушаны ад’езд на вучобу ў сталіцу ўзмацняў у паэтэсы абвостраныя мачуцці адарванасці ад роднага кута, адлучанасці ад дарагіх сэрцу рэалііі. Гак, лірычную гсраіню верша «Ля Бярозаўскай ДРЭС» да шчымлівай го-

рычы ў душы хвалюс, што нішчыцца каларыт родных мясцінаў, знікаюць абрысы роднага ўлоння: «Даўно я дома нс была. // I вось разгубленай бусліхай //Шукаю роднага сяла, // Слядоў свайго малснства ціхага. // Шукаю і … камяк даўкі // Захрас ва ўсхваляваным горле: // Замсста лсшак і ракіт // Мне сонечна смяецца горад!»  У   Н.  Мацяш   гэты феномсн душэўнага «раздваення» між вёскай і горадам   быў сугучны агульнай традыцыі тагачасных літаратараў I. Стральцоў, А. Грачанікаў, Я. Янішчыц, В. Зуснак і інш.) і выявіўся, з аднаго боку, у настальгіі па страчанай вясковасці,з другога,- у мажорных інтанацыях, выкліканых урбанізаваным упарадкаваннсм роднага кутка: «Даўно я дома нс

была! // Іду між гмахаў і смяюся.»

Н. Мацяш шчыльна прытрымлівалася ў ранніх зборніках жыццёвых прататыпаў, якіх яна найперш знаходзіла ў роднай сям’і, сярод сваякоў, вяскоўцаў. Паэтэса глыбока ўдзячная бацьку, маці, бабулі, далёкім і блізкім сваякам за тое, што адарылі яс сэрца душэўнай цсплынсй, навучылі адчуваць паўнату і гарманічнасць навакольнага свету («Галі», «Бацька», «Ніты матуля так перабірала…» і інш.). У творах паэтэсы лірычная гсраіня імкнецца аддзячыць сваім родным такім жа душэўным цяплом. Згадасм, бацькі маладой паэтэсы былі тутэйшымі, з роднай всскі Нівы. Бацька па  вяртанні з польскага войска, дзе даслужыўся да чына капрала (адсюль і вясковая сямсйная мянушка – «капрылёвы діты»), сн чым толькі ні займаўся, каб трымаць сям’ю: у пана Пуслоўскага і канал прач прышчараўскія балоты капаў, і лес у кубамстры ўкладаў, і людзям світы ды кажухі шыў, і сена нарыхтоўваў ды вазіў на продаж у Бярозу ды Блудзень, а так удала, па ўласнай мятодзе, высушанае («ні расой не пераедзенае, ні дажджом нс змочанае»), што людзі казалі: «Капраль чай возіць на продаж»,- такое яно было зялснае ды духмянае, хоць і скошанае на вечным балоце. І нават кельні ў вазы выплятаў, таксама на продаж.

На вссцы быў вядомы свасй мужнасцю, вызначаўся прыродным аптымізмам і вялікім пачуццсм самапавагі. Асабліва шанавалі настаўніцтва Іосіфа Мікалаевіча ў мясцовай сямігодцы. Былі, аднак, і жыццсвыя цяжкасці, моманты скрухі, хваляваннс за лёс дзяцсй, цяжкая праца на ўласнай гаспадарцы, што выклікала адпавсдныя эмоцыі і ў маладой паэтэсы. Так, гсраіня всрша «Бацька» занепакоена нават нязначнымі змснамі настрою роднага чалавека, якога баіцца пакрыўдзіць нават словамі спагады:
Тата родны… Не трэба! Мне б прыпасці к табе, -

Як гаротна сашчэплепы пальцы,        Ды няма ў нас шакой завядзёнкі…
Як бяссільна упалі Ты й мяне прывучыў

На мулкія дошкі стала… Быць скупою ў пачуццях услых.

Мне б падбегчы к табе Асцярожна выношу з пакоя

I вачэй дапытацца, Любві сваёй дзёрзкасць,

Што за скруха пакутная Каб нічым не абразіць

На цярплівыя плечы лягла. Дум падгледжаных горкіх тваіх

Матыў «малой радзімы» знайшоў адлюстраванне і ў паэтычным зборніку Н. Мацяш «Ралля суровая» (1976) (вершы «Тры песні», «Любе», «Два дрэвы” і інш.). У гэтай кнізе паэтычная тканіна аўтабіяграфічных твораў, прысвечаных маці, бацьку, сястры, будуецца на яшчэ больш трансфармаваным фальклорным пачатку. Паказальным у гэтым плане з’яўляецца аўтабіяграфічны верш “Два дрэвы», у якім народна-паэтычныя вобразы дрэў, рабіны і клёна асацыіруюцца ў лірычнай гераіні з асобамі маці і бацькі. Паэтычная асоба падкрэслівае душэўную пяшчоту і сілу бацькі, матуліну жыццёвую трываласць, здольнасць  адолець нягоды. Паэтэса выказвае антрапаморфнае адчуванне знітаванасці свету раслін і чалавечага быцця. Развіваючы матыў плыннасці, незваротнасці часу ў вершы «Два дрэвы», аўтарка сцвярджае сваю веру ў старажытна-анімістычную паляшуцкую традыцыю падворкавага дрэва-абярога. Вобразы дрэў рабіны і клёна – таксама сімвал генетычнай памяці, напамінак аб духоўнай спадчыне роднай сям’і.

Алена Сымонаўна Мацяш, па ўспамінах дачкі-паэткі, была «працаўнітай, разумніцай і красуняй». Яна мела прыгожы голас і любіла спяваць народныя песні. Матуліны рысы, яе своеасаблівы паляшуцкі этнатып, эмацыйная чуласць, песенная душа перадаліся і Ніне. У зборніку «Ралля суровая» вершы, прысвечаныя маці, вызначаюцца лірычнай узрушанасцю, духоўнай напоўненасцю, журботна-элегічным настроем – тымі рысамі, якія знайшлі далейшае развіццё ў наступных кнігах. У «маміных» вершах Н. Мацяш выразна выявілася імкненне паэтэсы спалучыць літаратурную традыцыю з наватарскімі пошукамі ў набліжэнні да фальклорнай традыцыі ў галіне формы (выкарыстанне калыханкі, кантамінацыі народнай песні, плачу-галашэння, замовы і інш.).У вершах Н. Мацяш, прысвсчаных самаму роднаму чалавеку на зямлі, псіхалагічна заглыблена перадаецца складаны шлях пошуку асобай духоўных арыенціраў. Маральны ідэал у Н. Мацяш у многім звязаны з асобай роднай мамы. У вершы «Калыханка маме» на першае месца ў сістэме духоўных каштоўнасцей паэтэса ставіць працавітасць, дабрыню, даверлівасць, аптымізм, талент спяваць – усё тое, чым спрадвску вызначаліся насельнікі роднага краю.

Вершы са зборніка «Ралля суровая» паказалі і тое, што ў працэсе эвалюцыі і творчай індывідуальнасці паэтэсы адбывалася больш арганічнае яе ўваходжанне ў народную традыцыю, элементы знешняй фальклорнай стылізацыі пераходзілі ва ўнутраную сутнасць лірычнага «я» аўтара. Н. Мацяш, як правіла, у працэссе апрацоўкі і трансфармацыі фальклорнага матэрыялу імкнулася не парушыць, а часам і ўзбагаціць першатвор пры захаванні адпаведнасці яго народнаму духу. Так, узяўшы сюжэтнай асновай верша «Маналог крыніцы, якую закідалі каменнем» словы з народнай песні «Ой у полі крыніца стаяла…», якія вынесены ў эпіграф твора. паэтэса, не кранаючы традыцыйнай народна-песеннай вобразнасці, яе фальклорнага каларыту, натуральна змяняе форму аповеду. I ўжо лірычны аб’ект – крыніца – становіцца «аўтарам» паэтычнага маналогу, які раскрыае драматычны лсс родных Н. Мацяш мясцінаў, што трапілі ў зону будаўніцт-ва пасялсння энергетыкаў – Бслаазёрска:

А пасля ступіў на поле горад,

Ганарыста ўскінуўся між ніў,

I ў маё сярэбранае горла

Паляцелі слепа камяні!..

Раннія творы паэтэсы эмацыйна стрыманыя, напеўныя, мілагучныя, многія з іх былі пакладзены на музыку. Аўтарка па-наватарску перапрацоўвала фальклор-ныя жанры: калыханку («Калыханка мамс»), песню («Песня матчынай маладосці»), баладу («Балада мары», «Балада памяці», «Чэрвеньская балада»).

Характэрнай асаблівасцю кнігі «Поўны келіх» (1982) з’яўляецца творчае выкарыстаннс фальклорнай паэтыкі («Грамніцы», «Завялікая», «Амаль казка»). Новы этап асваення народнай традыцыі Н. Мацяш на рубяжы 70-80-х гадоў засведчыў імкненнс паэтэсы ва ўссй паўнаце адлюстраваць у мастацкім слове этна-рэгіянальны менталітэт, эпіцэнтрам якога з’яўляецца культ вясковага тыпу мыслсння з уласцівымі яму адметнымі адносінамі асобы да традыцый продкаў, працы, прыроднага наваколля.

У творах 70-80-х гг. паўстае мастацкі вобраз эпохі з дакладнаю акцэнта-цыяй у ім аўтарскай асобы, пэўны дакументальны факт («Гатэль «Мінск», 374″, «Мінск, ЗОстудзеня 1980″, «Сухмень, 1979″ і інш.). Біяграфічным з’яўлясцца і трыпціх «Тры каласкі любові і смутку», у якім паэтэса адлюстравала этнаспе-цыфічныя рысы нассльнікаў палсскага рэгісну. Аўтарка падкрэслівас прырод-ныаптымізм, працавітасць, талснт спяваць, клопат пра нашчадкаў, непрыйманне любых форм насілля – усё тос, што гснстычна псрадалося маці ад продкаў. У зборніку «Шчаслівай долю назаві» (1990) адмстнас мссца сярод твораў занялі вершы-прысвячэнні: «Ода дзівосна прыгожаму чалавеку» (баранавіцка-му мастаку-габеленшчыку, коўшчыку Сымону Свістуновічу), «Памяці Рамана» (суссду Раману Барычэўскаму), «Тая ўсмешка» (белаазсрскаму доктару Аляксандры Дзмітрысўнс Кушчыной), «Світаннс» (бібліятэкарцы з БелаазёрскаТамары Кузняцовай), «Пссня ў цярноўніку» (паэту-земляку, сябру па літа-ратурным аб’яднанні «Крыніца» А. Разанаву) і інш.

Новае гучаннс ў зборніку «Шчаслівай долю назаві» атрымала фальклор-ная прастора твораў паэтэсы. Аўтарка дасягнула ў ім дасканалага ўзроўню тонкага «дотыкавага» выкарыстання фальклору. Выразна бачна гэта ў всршах фальклорнага складу («3-за рэчкі, з-за гаю…», «Алс твая сляза», «Просьба», «Басчка», «Воран кружыць», «Зазірні ў сябс»), дзс народны «піэтызм» трымаецца ў большай ступсні на знсшнс псссннай мелодыцы, чым на «чыстым» фальклорным змесце…

3 цягам часу паэзія Мацяш становіцца болып элегічнай, важным для аўтаркі падасцца ўжо не проста асэнсаваннс ўласнага жыццёвага шляху, а мена віта новы віток звароту да «родавай памяпі», традыцый і каштоўнасцей сваёй сям’і, «вяртаннс» да «бацькавага парогу». Праблемс сям’і і сямейных узаемастасункаў прысвечаны вершы гэтага зборніка «Не ведаю», «Збыліся», «Наўздагон», «Для кожнага» і інш. У самыя скрушлівыя моманты існавання менавіта ў сваёй сям’і шукае духоўную апору лірычная гераіня, драмай лічыць адсутнас падтрымкі сваіх сямейнікаў, якіх успрымае своеасаблівай звышдадзенай матрыцай, з якой нсабходна ўзгадняць свае паводзіны і думкі: «Няма так шмат з маіх сяброў. // Так шмат з радні маёй няма. // Дзе вы, матуля, сёстры, брат?//Хоць знак які падай мне, ма!..»

3 гэтай пары на душэўны камфорт, успрыняцце ўсёй паўнаты жыцця ў псіхалагічных станах лірычнай гераіні Н. Мацяш пачынаюць накладвацца экзістэнцыйныя сусветныя вымярэнні, адзіна здольныя пераадольваць трагізм страты, адыходу блізкіх людзей у нябыт, што ўрэшце вызначыла мінорны лад і філасофскую элепчнасць яе медытатыўнай па сваім унутраным характары лірыкі.

Вершы Н. Мацяш 90-х гг. увайшлі ў кнігу выбранай лірыкі «Душою з небам гаварыць» (1999). Іх асаблівасць – у звароце да ўласнаперажытага, да патрыятычнай тэматыкі, духоўнай паэзіі. На новым коле экзістэнцыйных пошукаў сталую лірычную гераіню 90-х гадоў хвалюе этнічны нігілізм суайчыннаў заняпад роднай мовы, маральнае спусташэнне, гуманістычная адчужанасць людзей.

Ніна Мацяш – аўтар кніг «Я вас люблю», «Палёт над жытам», пераклад з польскай, французскай, нямецкай, украінскай – паасобных кніг «Свет, варты вяртання» В. Шымборскай, «Малснькі прынц» і «Планета людзей» А. дэ Сея Экзюперы, «Поры году» Ф. Жакмэна, «Маруся Чурай» Л. Кастэнка, «Перабіраю самацвсты» – выбраных перакладаў з еўрапейскай паэзіі, «Багаславі сустрэчу мне» – паэзіі Плеяды… Выдаваліся драматургія і творы для дзяцсй – казкі   ды вершы