МІКОЛА АРАХОЎСКІ

(нар. у 1950 годзе)

Нарадзіўся  3 ліпеня 1950 г. у в. Сялец. Пасля заканчэння дзевяці класаў паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча, з якога быў выключаны на другім курсе за непаспяховасць па рускай мове, што сталася вынікам невытрыманага ў ідэалагічным плане сачынення. Працаваў у Мінску тынкоўшчыкам на будоўлі. Значны ўплыў на М. Арахоўскага зрабіў яго  зямляк з пружанскай вёскі Куплін, студэнт тэатральна-мастацкага інстытута Язэп Крупскі. Пасля сканчэння ВНУ Крупскага накіравалі ў вытворча-мастацкія майстэрні г. Брэста, куды ён прыехаў працаваць разам з М. Арахоўскім. Пасля вайсковай службы ён вярнуўся ў Бярозу, дзе нейкі час працаваў на мясцовым вузле сувязі і ў Доме культуры мастаком-афарміцелем. Я. Крупскі параіў сябру вучыцца далей, з 1974 г. М. Арахоўскі вучыцца ў Мінскім тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні манументальна-дэкаратыўнага роспісу ў вядомага мастака Гаўрылы. Пасля траўмы пазваночніка падчас купання ў р. Мухавец М. Арахоўскі страціў здольнасць хадзіць. На лячэнні ў мінскай клінічнай бальніцы ён пазнаёміўся з

пісьменнікам Яраславам Пархутам, які на працягу дваццаці дзён вучыў хлопца асновам мастацтва літаратуры. Першыя крокі ў літаратуры пачынаючага літаратара падтрымалі А. Петрашкевіч, А. Разанаў, Н. Мацяш. Вынікам падзвіжніцкай працы М. Арахоўскага сталі п’есы «Напярэдадні», «Лабірынт», «Машэка», «Ку-ку». У сваіх творах драматург закранае вострыя праблемы грамадства: усёдазволенасці чыноўнікаў, здрадніцтва, хабарніцтва і інш.