ВАСІЛЬ САХАРЧУК

(1953-2003)

Васіль Якаўлевіч Сахарчук нарадзіўся ў в. Свадзьбічы 10 ліпеня 1953 г. У 1970 г. скончыў Равяціцкую  сярэднюю школу. Вучыўся на філфаку БДУ. Працаваў у школах Любанскага раёна Мінскай вобласці. У 1978 г. працаваў намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце і настаўнікам гісторыі ў Высокаўскайся школе Бярозаўскага раёна. Пасля – адказны сакратар жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда». 3 1972 г. член літаб’яднання «Крыніца», член Саюза пісьмсннікаў Беларусі. Перакладаў мастацкія творы балгарскай, украінскай, рускай літаратур. В. Сахарчук – аўтар зборнікаў «Зорны мост» (1984), «Даніна» (1988), «Ранішні госць» (1994), “Мой вечны бор» (2004).

Пераважную большасць твораў пісьменніка складае грамадзянская, патрыятычная лірыка. Шэраг твораў прысвяціў роднаму краю, Берасцейшчыне, бацькам .  Прасвстлы вобраз маці ўвасоблены паэтам у всршы «Калядная сцюжа»:

Дагарэла свечка, дагарэла…

Высахла васковая сляза…

Напалоў душа асірацела,

боль параніў сэрца без ляза.

Час няўмольна прымнажае страты –

чым далей, тым на душы гарчэй.

Моўчкі слепнуць вокны роднай хаты,

цёмна ім без бацькавых вачэй.

Дагарэла свечка, дагарэла…

Сум васковы выліла да дна…

А на золку маці зноў нясмела

туліцца да мокрага акна..