АЛЕСЬ РАЗАНАЎ

(нар. у 1947 годзе)

Аляксандр Сцяпанавіч Разанаў нарадзіўсі 5 снежня 1947 г. у в. Сялец у сям’і служачых. Бацька Сцяпан Іванавіч Разанаў (1910-86 гг.), родам з в.Вялікая Ржакса Тамбоўскай вобласці напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны прыехаў у Беларусь з геадэзічнай экспедыцыяй. У 1942 г. быў вывезсны фаш’ іамі ў Германію, дзс працаваў на заводзе, знаходзіўся ў канцлагерах Заксенхаузсн і Маутхаузен, з якога у 1945 і. вярнуўся да сям’і на Брэстчыну і застаўся жыць у Сяльцы. Маці, Надзея Іванаўна, працавала медсястрой, фельчарам-акушэрам у мясцовым ФАПе, а пазнсй бальніцы. Пасля вучобы ў Сялсцкай сярэдняй школс (1955-66 гг.) Алесь паступіў на філфак БДУ. Адначасова з вучобай у 1967-68 гг. працаваў ліцсйшчыкам на Мінскім заводзе ацяпляльнага абсталявання. У 1969 г. за ўдзел студэнцкіх хваляваннях (восень 1968 г), накіраваных на абарону беларускай мовы, быў адлічаны. Пасля персанальнага заступніцтва Максіма Танка перавёўся на філфак Брэсцкага педінстытута, які скончыў у 1970 г. У 1970-71 гг. выкладаў бсларускую мову і літаратуру ў Кругельскай СШ Камянецкага раёна. З 1972 г. працуе літсупрацоўнікам газсты «ЛіМ» і бюлетэня «Родная прырода». Праз два гады становіцца рэдактарам, а затым старшым рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». 3 1986 г. – на творчай рабоце. Алесь Разанаў вучыўся ў славістычнай школе ў Чэхаславакіі (1988). 3 1990 г. – старшыня Веларускага рэспубліканскага фонду імя Рэрыхаў і сябра Рады Саюза пісьменнікаў Беларусі, з 1992 г. – навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны. Віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра. 3 1994 ^Чю 2000 гг. А. Разанаў – супрацоўнік часопіса «Крыніца», які заснаваў з адна-»жумцамі. 3 2001 г. жыве ў Германіі, куды быў запрошаны для творчай працы Міжнародным парламентам пісьменнікаў. За ўдзел у міжнародным літаратурным конкурсе «Сустрэча двух Светаў» узнагароджаны дыпломам ЮНЕСКА. У 2003 г. уганараваны прэстыжнай еўрапейскай літаратурнай прэміяй імя Ёгана Готфрыда Гердэра. Творы Алеся Разанава псракладзены ў 20 краінах свету, яго паэтычныя зборнікі выйшлі ў Германіі, Балгарыі, Грузіі, Польшчы.

Вершы А. Разанаў пачаў пісаць яшчэ ў школе, да гэтага яго падахвоціў настаўнік беларускай літаратуры. Першыя публікацыі з ‘явіліся ў 1961 г. у піянерскіх газетах. Ужо першыя кнігі паэта «Адраджэнне» (1970), «Назаўжды» (1974), «Каардынаты быцця» (1976), «Шлях – 360″ (1981) выразна засведчылі неардынарнасць мыслення аўтара, нечаканасць яго паэтычных асацыяцый, нетрадыцыйную вобразнасць, інтэлектуалізм і духоўнасць вершаванага тэксту. А. Разанаў – аўтар зборнікаў «У горадзе валадарыць Рагвалод» (1992), «Рэчаіснасць» (1998), «Каб мелі  шчасце ўваскрасаць і лстаць» (2006), «Дождж: возера ў акупунктуры» (2007). За кнігу «Вастрыё стралы» ,(1988) прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Янкі Купалы. Разанаў увеў нацыянальную культурную прастору ў кантэкст сусветнай культуры і літаратуры, празаізаваў вершаваны радок, увсў новыя паэтычныя формы ў нацыянальнай літаратуры, як аўтарскія (квантэмы, вершаказы, зномы), так і ўжо вядомыя за мяжой пункціры  і версэты). Творы мастака складаныя для ўспрымання, бо ім уласцівы зашыфраванасць вобраза, прытчавасць, філасафізм.

А. Разанаў надзіва ўдумлівы пісьменнік, які імкнецца адшукаць духоўнае ў матэрыяльных рэчах, які паэтызуе чалавсчнасць, усс прыгожае, светлае ў чалавеку і асуджае бездухоўнасць. Свой успамін пра маці, пачуццё вялікага «пусташэння, што ўзнікае пры нсзваротнай страце роднай асобы, выказаны паэтам у паэмс «Упоцсмках з ліхтаром»: «Мама – убсрагла, маму – не ўберагу…

За рамаю – год пярэсты: Пра маму… – адной. 3 сабой не бярэш – сама: абое -

Да раздарожжа… Буду чакаць… Няма… Мамы нс быць не можа. Мама!.. – яна

між стром. Мама!.. – між буралому… Упоцсмках, з ліхтаром… Мама, куды?! –дадому”.

Пісьмснніка прывабліваюць мастацкае даследаванне этымалогіі слоў у розных мовах, гістарычная тэматыка, пытанні экалогіі. У шэрагу всршаў А. Разанава асэнсаваны паняцці малой радзімы, гісторыі Бярозаўшчыны, мясцовага фальклору, як, напрыклад, у вершы «Бяроза-Картузская»:

На рэчцы, дзе ціха шумяць вербалозы,

Стаіць гарадок невялікі Бяроза.

Аб бераг пляскочуць злянелыя хвалі,

Чаму паэтычна так горад назвалі?

Мінаюць гады, праплываюць стагоддзі,

А слова жывое вандруе ў народзе.

– Аднойчы паходам, – легенда гавора,-

Тут з войскам ішоў палкаводзец Сувораў.

Стаміліся крочыць салдаты палямі,

Зрабілі прывал на зялёнай паляне.

Сувораў суніцы збірае па лесе,

А пыльны картуз на бярозу павесіў.

Ці доўга, ці не на цяністым прывале

Салдаты з Суворавым адпачывалі,

Затым падаліся далей па дарозе,

Застаўся вісець той картуз на бярозе.

3 тых пор каля ціхае Ясельды-рэчкі

Бярозай-Картузскай назвалі мястэчка.

У творчасці А. Разанава паняцце рэгіянальнага не выступае выразна  акрэслсным. У большасці твораў («Паэма малснства», «Паэма рыбіны», «На жды», «Паэма запалсных свечак» і інш.) яно зводзіцца да згадкі сваіх родных маці і бацькі, пэўных геаграфічных мясцін (Бярозы, Брэста, Брэсцкай крэпасці,  Буга, Белавежы) – усяго, што складае ўяўлснне паэта пра бацькаўшчыну ў шырокім сэнсс:

Радзіма, да цябе з мальбой

і нараканнем не скрануся.

Я ў весялосці не з табой,

з табой у роздуме і ў скрусе.

Ты не ўмяшчаешся ў куток,

дзе трызніць Буг, дзе Белавежа..

Твае не вызначыць мне межы

і не намацаць твой выток.

У свет балючы дабяла,

у снежны свет, мае усходы

ідуць: там ты… там ты была!..

Ты ўся наводдалі заўсёды.

А. Разанаў узнавіў шэраг твораў старажытнай літаратуры, у тым ліку шырокавядомых постацяў (К. Тураўскага, Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, М. Сматрыцкага, Л. Сапсгі) і мснш славутых (Я. Руцкага, К. Транквіліёна- Старавсцкага і інш.), якія ўвайшлі ў «Кнігу ўзнаўлснняў» (2005). Мастак складае  кнігу паэзіі Янкі Купалы «Выйдзі з сэрцам, як з паходняй!..» (1982), выступае з артыкуламі па пытаннях сучаснага літаратурнага працэсу, а таксама ў жанры эсэі-стыкі. У 1994 г. у Бсластоку выйшла кніга герменсўтычных распрацовак (каментарыяў) А. Разанава на вершы Надзеі Артымовіч «Дзвсры».