АЛЕНА УСЦІЛОЎСКАЯ

(нар. у 1985 годзе)

Алена Юр’еўна Усцілоўская нарадзілася 21 верасня 1985 г. у г. Встка на  Гомельшчыне. У 1992 г. сям’я пераехала ў г. Бярозу, бо родны кут апынуўся ў  забруджанай радыяцыяй Чарнобыльскай зонс. Бацька, Юрый Барысавіч (1963) былы ваенны марак Паўночнага марскога флота, у Бярозе працаваў у райаддзеле культуры, а пазней – вадзіцелем «хуткай дапамогі». Маці, Таццяна Фёдараўна (1965), працавала прадаўцом. Родны дзед Барыс Дзмітрыевіч Усцілоўсі родам з Бсласточчыны, спрабаваў пісаць всршы і друкаваўся ў армейскіх газетах, а дзядзька Віктар Стрыжак, былы веткаўскі журналіст, нават выдаў паэтычную кнігу «Рэха журбы» на бсларускай мовс. Алена Усцілоўская вучылася  ў СШ № 3 г. Бярозы. Паэтычным дэбютам стала байка, напісаная з дапамогай маці на ўрок бсларускай літаратуры. Пазней вучылася ў філалагічным класе СШ № 2 г. Бярозы ў знакамітай настаўніцы Галіны Сямёнаўны Халімончык, якая і накіравала з всршамі ў рэдакцыю расннай газеты «Маяк» да вядучай  літаратурнай старонкі Маргарыты Іванаўны Гаравой. Публікавалася ў «Лім “,  «Чырвонай змсне», «Бярозцы». У 10 і 11 класах заняла псршае месца на рэспуб ліканскай алімпіядзе на беларускай мовс і літаратуры. Вучылася на філалалагічным факультэцс Бслдзяржунівсрсітэта па спсцыяльнасці «Беларуская і польская філалогія».

Асобныя всршы былі пакладзсны на музыку мінскім кампазітарам Валянцінай Бурмістравай, у выніку чаго з’явіліся на свет песні «Вуліцы Мінска» і «Краіна  маленства». Песня А. Усцілоўскай «Бярозаўскі вальс», музыку да якой напісала Алсна Говін, стала гімнам г. Бярозы. Апошнім часам актыўна працуе на ніве  журналістыкі, друкусцца ў газецс «Путсшествснник», выступас з аналітычнымі артыкуламі ў дзіцячым часопісс «Островок», вядзс ў культурна-рэлігійным часопісс «Дыялог» моладзевую рубрыку   «На ты». А. Усцілоўская псракладае творы польскіх пісьмсннікаў (В. Шымборскай,   М.  Паўлюкоўскай-Яснажэўскай, Я. Твардоўскага і інш.). У перыядычным друку выступас з літаратурна- крытычнымі артыкуламі.