Побыт, этнаграфія

Сем цудаў Бярозаўшчыны.
(Па выніках анкетавання)

(матэрыял для інфармацыйнай гадзіны)

Ля ціхае Ясельды-рэчкі Бярозай назвалі мястэчка
У багатай гісторыі Бярозаўскага краю, які размясціўся на паўшляху з Мінска ў Брэст, свой след пакінулі Казімір Леў Сапега, шведскі кароль Карл XII, Сувораў ды і іншыя знакамітыя асобы. З даўніх часоў шмат вады вынеслі мясцовыя рэкі Ясельда і Крэчат, але бярозавыя гаі, якія і далі назву раённаму цэнтру, ды помнікі даўніны захоўваюць памяць аб мінулым. Гэтая спадчына ды чыстая прырода заказніка “Спораўскі” гарманічна спалучаюцца з трыма дзесяткамі вядомых сваёй прадукцыяй у Беларусі і замежжы прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемства ў раёна.

Картузіянскі кляштар


1Гэты пацярпелы ад войнаў кляштар і сёння займае пачэснае месца ў Бярозе. Яго ўваходная брама адлюстравана на гербе горада. Дзякуючы менавіта гэтаму кляштару, а не Сувораву, які быццам калісьці ў бярозавым гаі пакінуў свой картуз, горад доўгі час называлі Бярозай-Картузскай. Бярозаўскі кляштар, закладзены Казімірам Сапегам, сынам Льва Сапегі, у сярэдзіне XVII стагоддзя, быў адзіным на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага кляштара каталіцкага картузіянскага ордэна. Ад велічнага комплексу будынкаў сёння засталіся толькі рэшткі, згубіліся ў стагоддзях і больш як 2,3 тысячы тамоў кніг, якімі славілася мясцовая бібліятэка. Заняпад кляштара прыйшоўся на XIX ст., калі па загаду расійскіх улад старажытны будынак часткова разабралі, а цэглу скарысталі на будаўніцтва Чырвоных казармаў, сцены якіх захаваліся да нашых дзён. У будынку з кляштарнай цэглы пэўны час размяшчаўся сумна вядомы польскі ізаляцыйны лагер.

Пескаўская сядзіба Пуслоўскіх


1Уваходная брама былой сядзібы Пуслоўскіх, месціцца за 20 кіламетраў ад Бярозы ў вёсцы Пескі. Калісьці брама вітала знатных гасцей, якія наведвалі шыкоўную сядзібу, закладзеную ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. На жаль, час і пажары не пашкадавалі палацава-паркавы комплекс. Да нашых дзён акрамя высокай брамы засталіся толькі сядзібны дом, вінакурня ды рэшткі парку, а таксама мноства легендаў, якія распавядаюць пра былую веліч комплексу.

 

 

Заказнік “Спораўскі”

11Рэдкія для Беларусі і ўсёй Еўропы вяртлявая чаротаўка, балотная чарапаха, венерын чаравічак – толькі маленькая частка прыроднага багацця заказніка “Спораўскі”. Каб падзівіцца на разнастайны жывёльны і раслінны свет балот, аматары і спецыялісты прыязджаюць не толькі з розных куткоў Беларусі, але і з далёкага замежжа. Вабіць гасцей і адкрыты чэмпіянат Беларусі па ручному сенакашэнню, які праводзіцца на паплавах ля Ясельды.

 

Сялецкае возера і рыбгас

1Бярозаўшчыну можна смела назваць рыбным краем. Тут ёсць рака Ясельда, азёры Белае і Чорнае, а таксама Сялецкае вадасховішча і каналы, створаныя для абслугоўвання Бярозаўскай ДРЭС. Рыбгас “Сялец”, арганізаваны тры дзесяткі гадоў таму на Сялецкім вадасховішчы, памнажае рыбнае багацце. Што год ён адпраўляе на продаж 2-2,5 тысячы тон прадукцыі. Тут разводзяць каля 20 відаў рыб, у тым ліку рэдкіх для Беларусі асятровых: фарэль, таўсталобіка, афрыканскага сома.

 

Спартыўна-эстэтычныцэнтр

1Адзіны ў Беларусі дзіцяча-юнацкі спартыўна-эстэтычны цэнтр (ДзЮСЭЦ) з 1996 года дзейнічае ў Бярозе. Тут развіваюць не толькі фізічныя, але і творчыя здольнасці. Сярод наведвальнікаў цэнтра ёсць, напрыклад, пераможцы спаборніцтваў па армрэслінгу. Разам з тым у цэнтры выраслі і выдатныя майстры саломапляцення, роспісу на шкле, іншых відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама мадэльеры адзення. Завітаць у цэнтр і паглядзець на творы дзяцей, паслухаць у іх выкананні народныя песні – усё роўна што далучыцца да старажытных традыцый беларусаў.

Бярозаўская ДРЭС

1На старажытную сядзібу Пуслоўскіх з адлегласці некалькіх кіламетраў пазірае высокая труба Бярозаўскай электрастанцыі. Менавіта дзякуючы гэтаму значнаму для ўсёй краіны аб’екту энергетыкі, пабудаванаму паўстагоддзя таму, з’явіўся на карце раёна адзін з самых маладых у Беларусі гарадоў — Белаазёрск, вядомы яшчэ і сваім абуткам гандлёвай маркі “KELME”.

 

 

Фізіка з лірыкай 

У багатым і разнастайным Бярозаўскім краіна радзілася нямала таленавітых людзей, прычым і “фізікаў”, і “лірыкаў”. Напрыклад, Раіса Баравікова праславіла сваю маленькую радзіму паэтычнымі і празаічнымі творамі, перакладамі. Пётр Віцязь, які “вырас” да пасады першага намесніка старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук, зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё ў нашай краіне новай высока тэхналагічнай галіны – парашковай металургіі. Андрэй Юдчыц падчас работы ў “Народнай газеце” ды іншых выданнях запомніўся як яркі публіцыст. Праславілі Бярозаўшчыну таксама іншыя творчыя асобы – Ніна Мацяш, Алесь Разанаў, Мікола Архоўскі.111