Учреждение образования "Белоозёрский государственный колледж электротехники"

Фестываль «ВЫТОКІ»


08.06.2024


У сонечную суботу 8 чэрвеня бягучага года наш каледж прыняў удзел у правядзенні рэспубліканскага спартыўна-масавага мерапрыемства «Вытокі. Крок да Алімпу». Яно арганізавана ў мэтах павышэння прэстыжу рабочых прафесій і ўзроўню інфармаванасці грамадскасці аб установах прафесійнай адукацыі сярод навучэнскай моладзі.

Спартыўныя і культурныя пляцоўкі горада Пружаны з непаказнай ветлівасцю прынялі дэсант нашай навучальнай установы.

Прафарыентацыйная  канцэртная  праграма  «ПРАФАДУКАЦЫЯ: ЯКАСЦЬ.ТВОРЧАСЦЬ.ПОСПЕХ » заваявала  гледачоў  сваім выступам.

Не меншую цікавасць выклікала і выступленне  нашай агітбрыгады у працы лакацыі «Парад прафесій». Праз музычныя нумары навучэнцы першага і другога курсаў прадставілі ўдзельнікам фестывалю і яго гасцям прафесіі, якія атрымліваюць  хлопцы і дзяўчаты па адрасе: вуліца энергетыкаў, 8, у горадзе Белаазёрску. Так Макарчэня І., Собалеў Д., Чэрнік К., Мар’ясава Д., Пухараў Г. і Варвашэвіч І. выступілі ў спектаклі, дзе  асноўныя ролі адведзены мантажніку і электразваршчыку, прадаўцу і электрамантажніку.

Па тэлевізары на прафарыентацыйнай пляцоўцы   быў паказаны ролік пра жыццё і традыцыі каледжа, відэапрэзентацыя і візітная картка.

Пры правядзенні промакцый і прафарыентацыйных мерапрыемстваў выкарыстаны інфармацыйныя рол-стенды і банер, буклеты, флажкі.

ГА » БРСМ! Бярозаўскага раёна на спартыўныя мерапрыемствы фестывалю прыцягнуты 10 валанцёраў з ліку навучэнцаў першага і другога курсаў каледжа. Яны дапамагалі прафесійным суддзям арганізаваць і правесці абслугоўванне спаборніцтваў  у бадминтоне и биатлоне, баскетболе и валейболе, веласпорце и лёгкай атлетыцы. Некаторыя з их прывезли з фестывалю прэзенты на памяць.

Ж.І.Кулак