Учреждение образования "Белоозёрский государственный колледж электротехники"

Не пакідайце ж мовы роднай…


21.02.2019


Категория: Образование и Спорт и досуг.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. Наш каледж таксама адзначыў гэта свята. У фармаце сённяшняга свята ўдзельнікі акунуліся ў чароўны свет роднай мовы, паслухалі, як гучыць яна не толькі на ўроках, але і ў выкананні навучэнцаў нашага каледжа. Была праведзена пазнавальная гадзіна “Асветнкі зямлі беларускай”, турнір знаўцаў беларускай мовы “Не пакідайце ж мовы роднай…”, навучэнцы нагадалі ветлівыя словы, а для тых, хто не змог успомніць, была прапанавана шпаргалка ветлівых слоў.

Усе мерапрыемствы былі  накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў падлеткаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.