Учреждение образования "Белоозёрский государственный колледж электротехники"

Курэнне — каварная пастка


11.12.2023


Категория: Общество и Спорт и досуг.

У панядзелак, 11 снежня 2023г., у інтэрнаце нашага каледжа  адбылася сустрэча навучэнцаў па тэме «Здаровы лад жыцця”. Справа ў тым, што выхавацель   Змітручэня Сяргей Сяргеевіч для хлопцаў і дзяўчат правёў міні-лекцыю з элементамі дыскусіі «Курэнне — каварная пастка».

Мэта мерапрыемства — сфарміраваць негатыўнае стаўленне падлеткаў да курэння і знізіць рызыку далучэння да гэтай шкоднай звычкі.

З вуснаў выхавацеля падлеткі пачулі гісторыі з’яўлення тытуню, прычыны курэння і яго негатыўныя вынікі.

З чаго складаецца цыгарэта? Што прымушае чалавека пастаянна купляць цыгарэты? На гэтае і іншыя пытанні шукалі і знаходзілі адказы прысутныя ў пакоі адпачынку.