Учреждение образования "Белоозёрский государственный колледж электротехники"

Творчасці зярняты залатыя


20.03.2020


Пачынаючы з 2018 года, і па сенняшні дзень, у нашай краіне, Рэспубліцы Беларусь, праходзяць гады пад дэвізам малой Радзімы. Любоў да малой Радзімы – гэта перш за ўсе клопат кожнага з нас аб тым куточку, дзе ты нарадзіўся і вырас, самаадданая праца на яе карысць.

Менавіта гэтую думку стараліся перадаць педагогі і майстры вытворчага навучання УА “Белаазерскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны калледж электратэхнікі” калі 20 сакавіка ва ўстанове адкрывалася выстава дэкаратыўна-прыкладной і тэхнічнай творчасці “Залатое зерне”. Справа ў тым, што ў каледжы ўжо працавала папярэдняя падобная выстава, дарэчы аб якой ўжо пісалася ў “Маяку”, але гэта быў вынік працы груп і гурткоў 2019-2020 навучальнага году. Што тычацца выставы “Залатое зерне”, − гэта спроба кампазіцыйна сабраць усе лепшае, што было зроблена ў каледжы на працягу апошніх 10 гадоў – гэта вырабы з лазы, гліны, саломы, паперы, дрэва, гэта і лепшыя вышыванкі. Метадыст калледжа С.М. Літоўчык правяла гасцей па экспазіцыях выставы, расказала аб гісторыі стварэння многіх работ.

Дарэчы, ганаровым госцем выставы стаў старшыня Белаазерскага гарвыканкама А.П. Данілюк. Асаблівую цікавасць у гасцей вызвалі вырабы такога накірунку як апсайкнінг (новае жыцце старых рэчаў), дзе навучэнцы прадставілі такія тэхнікі як дэкупаж, пляценне з газетных трубачак, пляценне з пластыкавых палосак з бутэлек і мноства яшчэ ўсяго.

Майстар вытворчага навучання У.М. Нежывінскі працягнуў экскурсію, знаёмячы ўсіх з лепшымі экспанатамі тэхнічнай творчасці. Уладзімір Міхайлавіч падкрэсліў, што ўсе тое, што многія выкідваюць, умелыя рукі выкарыстоўваюць: старыя пральныя машыны, бензапілы і г.д.. Так і з’яўляюцца новыя цікавыя экспанаты. А.П. Данілюк паддзякаваў адміністрацыю за запрашэнне на адкрыцце выставы і высока ацаніў творчасць навучэнцаў і педагогаў, якія ў сваю чаргу зрабілі сувенір гораду, − герб Белаазерска, выкананы майстрам вытворчага навучання А.І. Казлюком у тэхніцы ручной дугавой і паўаўтаматычнай зваркі.

Плануецца, што выставу “Залатое зерне” наведаюць навучэнцы школ і, нават, старэйшыя групы дзіцячых садкоў, бо так хочацца, каб такую прыгажосць убачылі многія.

Вы запытаеце, чаму “Залатое зерне”? Пэўна таму, што тое, што з такой любоўю і пяшчотай стваралі педагогі і навучэнцы – гэта ўзор прыгажосці, гэта тое зерне, якое абавязкова павінна прарасці ў нашых дзецях і ўнуках. Міжволі ўспамінаюцца знакамітыя словы Ніла Гілевіча:

Мы ўзышлі не з насення, што ветрам занесена, —

Мы не дзікай травы самарослыя парасткі.

У глыбінях зямлі, гераічнай і песеннай,

Нашых душ карані — з вузлякамі упартасці.

 

 

С.М. Літоўчык, метадыст Белаазерскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага калледжа электратэхнікі