Напярэдадні Дня настаўніка, у пятніцу 4 кастрычніка за некалькі хвілін да пачатку працоўнага дня прайшла акцыя пад дэвізам «павіншую педагога першым!», тым самым падарыўшы мэтрам педагагічнай справы і юным выкладчыкам радасны настрой.
Да гэтага часу ўжо стракацелі групавыя газеты са святочнымі віншаваннямі. А па калідорах і кабінетах навучальнай установы разліўся салодкі водар вясны, хоць за вокнамі гаспадарыла жаўтавокая восень.
У другой палове дня актавая зала каледжа сабрала працоўных і навучэнцаў на урачыстую праграму, дзе гучалі словы падзякі т віншавання НАСТАЎНІКАМ і ўсім тым, хто абслугоўвае навучальны працэс.
У гонар прафесійнага свята адбыўся цудоўны, цёп-лы, восеньскі канцэрт.