ТЭСТ АЦЭНКІ УЗРОЎНЯ ЦЭННАСНЫХ АРЫЕНТАЦЫЙ ПАДЛЕТКА

У тэсце выкарыстоўваецца 9-бальная  шкала самаацэнкі асобасна-цэннасных якасцей , частату іх праяўлення, якія характэрызуюць  узровень цэннасных арыентацый асобы.

Пры самаацэнцы варта памятаць, што ўсе ацэнкі адносныя. Уявіце сабе вышэйшы (9-ы) узровень развіцця  адпаведнай уласцівасці і  нізкі (1-ы) узровень і знайдзіце сваё месца па 9-бальнай шкале. Падлічыце агульную колькасць балаў і вызначце узровень асобасных  цэннасных арыентацый.

1. Як часта вам удаецца у сваіх учынках паступаць па сумленню?

2. Калі ўмоўна падзяліць усіх людзей на добрых і злых, то у якой ступені гэтыя якасці прысутнічаюць у вас?

3. У якой ступені вы здольны вызваліцца ад зла і супярэчнасцей, тым самым  пазітыўна змяніцца?

4. На колькі вы здольны, падзяліўшы мяжу паміж дабром і злом, застацца на старане дабра.?

5. Як часта, здзяйсняючы добры ўчынак, вы кіруецеся эгаістычнымі меркаваннямі?

6. Як часта у вас бывае аптымістычны, добры настрой?

7. У якой ступені вы здольны дараваць другому чалавеку?

8. На колькі моцныя і глыбокія вашы адносіны з сябрамі?

9. Як многа людзей падтрымліваюць вас, вашы ідэі, ініцыятывы?

10. У якой ступені у крытычны момант вам удаецца заставацца самім сабой?

11. На колькі вы здольны успрымаць крытыку як магчымы шлях росту?

12. На колькі вам удаецца спакойна ўспрыймаць кампліменты?

13. У якой ступені вам удаецца прымаць другога чалавека, калі ён выклікае у вас пачуццё непрыязнасці?

14. Як часта вы здольны праявіць маладушша?

15. У якой ступені вам удаецца ў пэўных жыццёвых сітуацыях ахвяраваць сабою?

16. На колькі усвядомлена ваша мэта ў  жыцці?

17. У якой ступені аснову вашага светапогляду ( перакананняў) складаюць агульначалавечыя каштоўнасці (Дабро, Праўда, Прыгажосць, Справядлівасць)?

18. Устанавіце ступень значнасці матэрыяльных каштоўнасцей у вашым жыцці.

19. Устанавіце ступень значнасці ведаў у дасягненні вашых жыццёвых планаў.

Крытэрыі самаацэнкі цэннасных арыентацый асобы:

Высокі узровень цэннасных арыентацый асобы

(Колькасць балаў:  ад 125 да 171)

Вы – чалавек духоўны, у аснове вашых перакананняў – прыярытэты духоўных каштоўнасцей. Вы дакладна ведаеце свае мэты, пры дасягненні кіруецеся маральнымі прынцыпамі. Вы – чалавек-гуманіст, здольны тварыць дабро, дараваць,перажываць пачуццё каяння,  быць бескарыслівым, верным.

Сярэдні узровень цэннасных арыентацый асобы

(Колькасць балаў:  ад85 да 125)

У глыбіні душы вы недаацэньваеце сябе і другіх людзей. Імкнучыся да добрых спраў і  учынкаў, вам не заўсёды ўдаецца быць бескарысным чалавекам. Прымаючы маральныя каштоўнасці за аснову пераканання, вы не здольны рэалізаваць іх на практыцы паводзін. Дапускаючы памылкі, вучацеся іх выпраўляць. Спакойна ўспрымаеце крытыку як магчымы шлях росту.

Нізкі ўзровень цэннасных арыентацый асобы

(Колькасць балаў:  ад 0 да 85)

Вам неабходна перагледзець свае жыццёвыя прынцыпы і перакананні, інакш – вы на парозе самаразбурэння. Вы – эгаістычны, не здольны па- сапраўднаму цаніць і паважаць людзей. Ведаючы свае мэты, не суадносіце іх з маральнымі прынцыпамі. Вучыцеся быць добрым і бескарыслівым, і ваша жыццё напоўніцца светам любові.

Вынікі маніторынгу

Прымалі ўдзел:  на I курсе – 69 чалавек

на III курсе – 65 чалавек