ВЫКАРЫСТАННЕ МАНІТОРЫНГУ ДЫНАМІКІ

АСОБАСНАГА РОСТУ

Ў СІСТЭМЕ ПЕДАГАГІЧНЫХ ПРАЕКТАЎ

Прымяненне любой новай тэхналогіі павінна быць мэтанакіраваным. Таму неад’емнай часткай методыкі педагагічнага праекту з’яўляецца маніторынг эфектыўнасці і якасці праведзенай работы. Эфектыўнасць тэхналогіі залежыць ад мноства фактараў, у тым ліку ад выбару педагогам заданняў адэкватных узроўню унутранай культуры, выхаванасці асобы. Выкананне праекта займае шмат часу. Мы прапануем апрабаваны намі “Тэст ацэнкі ўзроўня цэннасных арыентацый падлетка” Захожай Н.Н. выкарыстаць у якасці сродка самаацэнкі навучэнца на першым этапе, калі размяркоўваюцца абавязкі. Адпаведна вызначанаму ўзроўню цэннасных арыентацый асобы адны навучэнцы могуць выступаць як суб’ект выхавання, другія – у якасці аб’екта. (Такая інфармацыя строга канфідыцыйная!).

Сумесная даследчая дзейнасць паралельна суправаджаецца педагагічнай аналітычнай дзейнасцю: назіранне, параўнанне, абагульненне, аналіз, анкетаванне.

Па завяршэнні праекта яшчэ раз было праведзена гэта саматэсціраванне з мэтай: прасачыць асобасны рост цэннасных арыентацый навучэнца. Асобасны рост мэтазгодна разглядаць як развіццё гуманістычных, цэннасных адносін да свету, да людзей, да самога сябе. Ў сістэме з другімі напрамкамі работы  выхаваўчага працэсу мы атрымалі добрыя вынікі.

Дынаміка росту цэннасных арыентацый навучэнцаў.

Саматэсціраванне праведзена было сярод навучэнцаў у групах, якія былі задзейнічаны ў праектах.

У першым тэсціраванні ўсяго прымалі удзел: 69 навучэнцаў (3 групы).