ПРЫКЛАДНЫЯ ВАРЫЯНТЫ КРАЯЗНАЎЧЫХ ЗАДАННЯЎ

(выдаюцца кожнай групе)

Варыянт 1

1.   Мой горад ( вёска, раён, край) у казках, паданнях, гісторыі.

2.   Дыялектычныя асаблівасці беларускай мовы ў месцах пастаяннага жыхарства навучэнцаў, студэнтаў.

3.   Фальклорныя запісы: песні, казкі, легенды, паданні, калыханкі, забаўлянкі, лічылкі, дражнілкі, анекдоты, жарты і г. д. (па месцы жыхарства студэнтаў).

4.   Скласці разгорнутую карціну нацыянальнага характару беларуса (па літаратурных творах У.Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”, Я.Коласа “Новыя зямля”, В.Быкава, І.Мележа, І.Чыгрынава ).

5.   Як і калі ўтварылася мая вёска (горад, мястэчка і г.д.)? Як мясцовыя жыхары тлумачаць паходжанне назвы?

6.   Даследчая работа па карце Беларусі, тлумачэне ўзнікнення назвы мясцовасці.

Варыянт 2

  1. Скласці табліцу рассялення беларусаў у блізкім і далекім замежжы, прааналізаваць лічбы за розныя гады, выдзеліць тэндэнцыі.

2.  Намаляваць карту “ Этнічныя землі беларусаў”.

3.  Правесці параўнальны аналіз этнічных зямель беларусаў і сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

4.  Прааналізаваць па атласах этапы фарміравання тэрыторыі беларускай нацыянальнай дзяржавы- БНР, БССР, скласці карту- схему.

5.  Выдзеліць і сістэматызаваць прычыны эміграцыі беларусаў са сваёй этнічнай зямлі.

Варыянт 3

1.  Скласці апісанне пабудовы мінуўшчыны: сялянскай хаты, дома грамадзяніна- рамесніка; зрабіць план пабудовы.

2.  Падрыхтаваць слайд- фільм (відэафільм) аб старых пабудовах  (народ­ных святах і абрадах) у месцы жыхарства.

3.  Выкананне прадметаў побыту: лыжкі, каўша, кошыка, цацак, вышыўкі, кухоннай дошкі, пісанкі і г. д.

4.  Азнаёміцца з працай народных майстроў: дрэваапрацоўшчыкаў, ганчароў, кавалёў і г.д.

5.  Вырабы макетаў традыцыйнай сялянскай хаты, якія датычаць розных перыядаў.

6.  Параўнаць бытавы посуд розных ганчарных цэнтраў Беларусі, выка­рыстоўваючы артыкулы энцыклапедычнага даведніка “Этнаграфія Беларусі” (Мн., 1989. С. 43, 141, 171, 218, 406, 425, 432  і інш.).

7.  Скласці апісанне нацыянальнага адзення і зрабіць малюнкі або фатаграфіі святочнага адзення.

8.  Збор мясцовага фальклору: песень, частушак, казак, прымавак і г. д., іх запіс з асаблівасцямі мясцовага дыялекту.

Варыянт 4

1.  Азнаямленне з архітэктурнымі помнікамі -  культавымі пабудовамі (на месцы жыхарства або знаходжання навучальнай установы; па кнізе “Гісторыя архітэктуры Беларусі”).

2.  Выраб макета культавай пабудовы – гістарычнага і архітэктурнага помніка Беларусі.

3.  Азнаямленне з рэлігійнымі выданнямі на Беларусі – газетай “Цар­коўнае слова”, часопісам “Унія”; кнігамі Бібліі ў перекладзе Ф.Скарыны.

Варыянт 5

1.  Выяўленне гісторыі ўзнікнення назвы горада, вескі, ракі, возера (апісанне паходжання мясцовых тапонімаў).

2.  Гісторыя майго прозвішча і імя.

3.  Напісанне гісторыі свайго роду, сям’і.

4.  Сведкі мінуўшчыны на нашай зямлі.

1.  Калі і чаму з?явіліся на зямлі Беларусі – у вашай мясцовасці – рускія, палякі, украінцы, літоўцы, татары, яўрэі?

2.  Правядзенне параўнальнага аналізу асаблівасцей некалькіх некарэн­ных этнасаў на Беларусі.

3.  Прааналізуйце па даведачнай літаратуры: ці маюцца ў вашым раене старажытныя паселішчы, курганы і якія легенды з імі звязаны?

Варыянт 6

1.  Апісанне помніка дойлідства, які знаходзіцца ў мясцовасці пастаяннага жыхарства навучэнца.

2.  Індывідуальные (калектыўнае) наведванне мясцовага музея, складанне справаздачы аб наведванні.

3.  Наведванне выставы, тэатра, сустрэчы з дзеячамі культуры, складанне рэцэнзіі або водгуку.

4.  Азнаямленне з новымі творамі беларускай літаратуры, складанне анатацыі.

5.  Правядзенне параўнальнага аналізу твораў розных мастакоў, скульп­тараў; помнікаў дойлідства; упрыгожванняў, знойдзенных археолагамі на Беларусі; выканання аднолькавай ролі рознымі артыстамі тэатра і г.д.

Варыянт 7

1.  Падрыхтоўка дакладу па тэме “Школа мінулага ў нашым краі” (у весцы, горадзе, мястэчку).

2.  Падрыхтоўка рэфератаў да “Круглага стала” (канферэнцыі) па тэме “Школа будучыні”, або “Шляхі ўдасканалення падрыхтоўкі спе­цыялістаў у навучальнай установе”.

3.  Наведванне навучальнай установы новага тыпу (ліцэя, каледжа, гімназіі), сустрэча з педагогамі і навучэнцамі.

4.  Распрацоўка рэкамендацый для педагагічнага савета, студэнцкага прафкама па пытанням дэмакратызацыі навучальнага працэсу, усдасканалення падрыхтоўкі спецыялістаў у навучальнай установе.

Варыянт 8

1.  Збор матэрыялаў да калекцый: “Карысныя выкапні Беларусі”.

2.  Падрыхтоіка звестак аб экалагічнай сітуацыі ў раене, горадзе, мястэчку; выкарыстанне набытых звестак на занятках для артыкула ў газету.

3.  Падрыхтоўка гістарычных звестак аб помніках прыроды свайго раена, горада.

4.  Удзел у прыродаахоўных мерапрыемствах, якія ажыццяўляюцца ў навучальнай установе, раене, горадзе, вобласці, рэспубліцы.

5.  Падрыхтоўка і правядзенне экскурсіі “Мой родны кут”.

6.  Падрыхтоўка плакатаў да выставак “Прырода і чалавек”, “Прырода – наш агульны дом”, “Чарнобыль і экалогія” і г.д.

Здыманне відэафільма або падрыхтоўка фотарэпартажу аб прыродзе Беларусі, помніках прыроды, праблемах экалогіі.

Варыянт 9

1.  Правесці аналіз твораў беларускіх пісьменнікаў М. Ермаловіча, К.Тарасава, гісторыкаў М.Ткачова, А.Цітова аб нацыянальных сімвалах Беларусі.

2.  Падрыхтавацца да заключнай дыскусіі па тэме: “Беларускі шлях сення: ідэі, накірункі развіцця, праблемы і людзі”.

3.  Азнаеміцца з артыкуламі аб гарадской геральдыцы Беларусі (па “Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі”. Т.2. С.70; “энцыклапедыя гісторыі Беларусі”. Т.2.С.512, 515-517).

4.  Падрыхтоўка малюнкаў да наглядных дапаможнікаў па тэмах:

  Гербы беларускіх гарадоў (Спадчына. 1993.№1,2,4);

  Гербы беларускай шляхты (Спадчына. 1993.№1,2,4);

  Гербы беларускіх ваяводстваў  (Спадчына. 1990. №4);

  Беларуская паштоўка (Спадчына. 1990.№4; 1991. №5);

(Подлипский А.М.Белоруссия на почтовых открытках. Мн., 1998. С.111, ил.);

  Дзяржаўныя сімвалы Беларусі.

5.  Правядзенне параўнальнага аналізу тэкстаў дзяржаўных гімнаў РБ і БССР, а таксама тэкстаў, якія ўудзельнічалі ў рэспубліканскім конкурсе.