Тэхналогія выхавання ў супрацоўніцтве з’яўляецца адным з самых эфектыўных метадаў выхавання грамадзянскасці. Гэта звязана з тым, што гэтая тэхналогія выхавання накіравана на фарміраванне такіх сацыяльна-значымых уменняў і асабовых якасцяў, як адказнасць, ініцыятыва, камунікабельнасць, уменне працаваць у камандзе, уменне аргументаваць свой пункт гледжання, уменне выступаць перад аўдыторыяй, уменне працаваць з інфармацыяй. З дапамогай метадаў выхавання ў супрацоўніцтве павышаецца эфектыўнасць грамадзянскага выхавання ў першую чаргу за кошт сацыяльнай накіраванасці і практычнай значнасці выхавання ў супрацоўніцтве.

Галоўная ідэя выхавання ў супрацоўніцтве – пазнаваць незнаёмае разам, выконваючы якую-небудзь агульную справу. Мы разглядаем праектаванне, як спосаб арганізацыі грамадзянскага выхавання навучэнцаў па рэгіянальным матэрыялам. Чаму? Ды таму, што праект:

* Гэта даследаванне, практычнае або тэарэтычнае вырашэнне пэўнай праблемы, накіраванай на стымуляванне цікаўнасці навучэнцаў да сваіх каранёў, імкненне працаваць на карысць Бацькаўшчыны.

* Комплекснае засваенне навучэнцамі ведаў з розных абласцей навук.

* Развіцце навыкаў даследчай работы і прэзентацыі атрыманых вынікаў.

* Фарміраванне ў навучэнцаў уменняў сумеснай дейнасці і сацыальнай камунікацыі.

Складанасць грамадзянска-патрыятычнага выхавання заключаецца ў тым, каб арганічна сумяшчаць літаратурна-пазнавальнае (інфармацыйнае), жыццёвае (практычна-надзённае) і выхаваўчае. Задача настаўніка – развіваць якасці вучэнцаў, найбольш важныя ў сферы зносін: адкрытасць, нестандартнасць, уменне рэагаваць на зменлівыя ўмовы знешняга свету, вырашаць разнастайныя праблемы, цесна і прадуктыўна супрацоўнічаць з іншымі людзьмі, імкненне да самапазнання, самаўдасканалення і самарэалізацыі. Але побач з задачамі даваць навучэнцам веды, прывіваць ім цікавасць і любоў да роднага краю ў цэлым, стымуляваць іх дзейнасць накарысць Бацькаўшчыны – найпершае, бадай, для настаўніка – выхоўваць актыўных, адказных, творчых грамадзян і патрыётаў.

Відавочна, што вырашыць пастаўленыя задачы можно толькі праз выкарыстанне асобасна-арыентаваных тэхналогій, адной з якіх і з’яўляецца праектная. Яна дае  магчамасць глянуць па-асобаму на вучня: не як на аб’ект навучання, а як на жывую дзеючую асобу, роўную самому настаўніку, хай сабе і менш вопытную. Такі акцэнт у дзейнасці стварае мікраклімат, які станоўча ўплывае на фарміраванне і выхаванне асобы.

Праектную тэхналогію вельмі зручна выкарыстоўваць і ў сістэме ўрокаў літаратуры, і пазаўрочнай дзейнасці, бо яна дае магчымасць злучыць у адно цэлае разнастайныя інтарэсы, жаданні, здольнасці. Неадходна адзначыць, што праца над праектам будзе мець лепшы вынік, калі настаўнік не толькі стане выконваць ролю кіраўніка, які рэгулюе творчую, даследчыцкую дзейнасць вучняў і дае ёй патрэбны накірунак, але і будзе актыўна ўдзельнічаць у ёй і гэтым падасць найлепшы прыклад усім членам праектнай групы.

Праца над любым праектам прадугледжвае абавязковую пастаноўку і ўсведамленне мэтаў, якія ў сваю чаргу абумоўліваюць вызначэнне канчатковага рэзультату, а таксама спосаб і характар дзейнасці, яе сродкі. Абавязковае патрабаванне да праектаў – спалучэнне індывідуальнай і групавой формаў работы. Такі падыход дае магчымасць дапамагчы падлетку паверыць у свае здолнасці і сілы, падвесці яго да ўсведамлення неабходнасці ўласнага руху, росту, пошуку, развіцця. Выхаванец выпрацоўвае у сябе самастойнасць, мэтанакіраванасць, уменне прымаць рашэнне і несці за яго адказнасць; пазней яму будзе лягчэй павысіць свой прафесійны ўзровень, перакваліфікавацца, набыць любыя неабходныя веды – менавіта гэта сёння неабходна ў жыцці.

Праектная дзейнасць грунтуецца на творчасці яе ўдзельнікаў, а таму мае на мэце выкарыстанне даследчых, пошукавых, праблемных метадаў работы. Вучні маюць магчымасць працаваць у групах рознага складу паводле ўзросту, ступені інтэлектуальнага развіцця, узроўню выхаванасці іх членаў. Вышэй названыя прычыны вымагаюць выпрацоўваць уменне падлеткаў хутка і правільна арыентавацца ў новых абставінах, быць здольнымі генерыраваць новыя ідэі, адстойваць права на іх існаванне, самастойна і крытычна мысліць, а таксама ўменне прадбачыць магчымыя цяжкасці і знаходзіць шляхі іх пераадолення.

Рухомасць (зменнасць) складу творчых груп дае магчымасць развіваць і ўдасканальваць уменне асобы наладжваць і будаваць зносіны з рознымі людзьмі, з павагай ставіцца да іх, быць уважлівымі і цярплівымі, ветлівымі і страманымі, добразычлівымі. Вельмі важна тое, што выхаванцы набываюць адчуванне неабходнасці лічыцца з думкамі і меркаваннямі іншых людзей, прымаць іх пад увагу, быць кантактнымі і бесканфліктнымі, адчуваць абавязковасць развіцця ўласнага інтэлекту і культурнага ўзроўню.

Выхаванне названых якасцяў асобы вядзе да усведамлення патрэбы ў пастаянным удасканаленні, а гэта наймацнейшы доказ таго, што чалавек знойдзе сваё месца ў жыцці.

У працэсе распрацоўкі і рэалізацыі праектаў дзеці не адчуваюць псіхалагічнага дыскамфорту, паколькі іх дзейнасць не абмежавана жорсткімі рамкамі строгіх патрабаванняў. Вучні адчуваюць сваю незалежнасць ад настаўніка, яны дакладна ведаюць, што маюць права на свабодны абмен ідэямі, на магчымасць ні з кім не згаджацца, мець уласнае, адметнае меркаванне, права на поўную самарэалізацыю і жаданую творчасць. Названыя ўжо фактары, а таксама індывідуальны тэмп работы над праектам пазбаўляюць выхаванцаў няўпэўненасці ў сваіх сілах, страху аказацца горшымі за іншых, умацоўваюць іх веру ў сябе, свае здольнасці і магчымасці – вось гуманістычны сэнс гэтай тэхналогіі. Атмасфера працы над любым праектам дабратворная, насычаная станоўчай эмацыянальнай энергіяй. Заснаваная на прынцыпе супрацоўніцтва, праектная дзенасць не пакідае месца ніякаму праяўленню і развіццю негатыйных рысаў характару і адмоўных эмоцый.

Усе групы, пары і асобныя ўдзельнікі праекта працуюць над адной і той жа праблемай, але разглядаюць яе ў розных аспектах. Як вядома, вырашэнне любой праблемы патрабуе прыцягнення разнастайных звестак з многіх сфер жыцця, з розных навук, выяўлення міжпрадметных сувязяў – гэта стымулюе і падтрымлівае інтэлектуальны рост вучняў, садзейнічае развіццю іх  аналітычных уменняў, выхаванню настойлівасці ў дасягненні мэты, а часам вядзе да ўзнікнення новых глыбокіх інтарэсаў.

Пошук і вырашэнне праблем, дослед, аналіз – гэта ўсё творчыя працэсы, што ляжаць у аснове любой праектнай распрацоўкі. З якога боку ні падыходзіў бы вучань да вырашэння праблемы, ён максімальна выкарыстоўвае свае творчыя намаганні і здольнасці, бо разуменне ім таго, што агульны рэзультат залежыць ад асабістага ўкладу кожнага, у многім матывуе яго дзейнасць. Так нараджаецца абсалютна ўсвядомленая адказнасць за выкананую працу і атрыманы рэзультат, з’яўляецца суперажыванне сваім таварышам, гонар за агульную справу. Кожны вучыцца аказваць падтрымку іншаму і сам годна прымаць дапамогу.

Такім чынам, варта падкрэсліць, што праз выкарыстанне праектнай тэхналогіі магчыма садзейнічаць сацыяльнамў станаўленню асобы вучня, усебаковаму і гарманічнаму яе развіццю, задавальненню патрэбы ў самараскрытасці, самавыражэнні, самасцвярджэнні, выхаванню лепшых маральных якасцяў і далучэнню да агульначалавечых каштоўнасцяў; выхаванню грамадзянскасці і патрыятызму.