Брэсцкая вобласць,Бярозаўскі раён
Горад Белаазёрск, Вуліца Энергетыкаў, 8
Fax
: (8-01643)29838,
E-mail: ptu82@brest.by

 

 

Белаазёркі дзяржаўны прафесійна-тэхнічныкаледж электратэхнікі

Запрашаем наведаць наш сайт!

 

 

 

Наша гісторыя

ПТВ - 82 электратэхнікі горада Белаазёрска...

Яго нараджэнне і развіццё цесна звязана з будаўніцтвам і эксплуатацыяй флагмана энергетыкі - Бярозаўскай ДРЭС, якая размясцілася паміж трох крынічных азёр у глыбіні брэсцкага Палесся. А ў 1958 годзе з'явіўся новы горад з светлым імем - Белаазёрск. У свет ўглядаўся ён вачыма-азёрамі: Чорным - быццам памяць, Белым - быццам вечнасць.

Бярозаўская ДРЭС адчувала патрэбу ў граматных, ведаючых спецыялістах. Узнікла ідэя будаўніцтва кавальні кадраў для Міністэрства энергетыкі.

1 кастрычніка 1966 года, ў адпаведнасці з загадам Камітэта па прафтэхадукацыі пры Савеце Міністраў БССР, было адчынена Белаазёрскае прафесіянальна-тэхнічнае вучылішча электратэхнікі № 82.

Першыя спецыянальсці, па якіх рыхтаваліся кадры, былі: электраманцёр станцыі, падстанцыі і ЛЭП; электраманцёр сельскай электрафікацыі.

Ужо праз год, у 1967 годзе, народная гаспадарка атрымала 270 кваліфікаваных спецыялістаў.

За 38-гадовы перыяд працы падрыхтавана больш васьмі тысяч маладых рабочых.

Белаазёрскае ПТВ-82 стала сапраўды важнай школай працоўных рэзерваў для ўсёй вялікай дзяжавы, былога СССР.

Навучэнцы паспяхова працавалі, удасканальваючы прафесійнае майстэрства, на будоўлі Курскай і Смаленскай АС, у Арле і Тальяці, у Ноўгарадзе і Ленінградзе, у Нарве і Ерэване, амаль ва ўсіх кутках СССР і нашай Беларусі.

Вучылішча заўсёды адклікалася на патрэбы народнай гаспадаркі, таму рыхтавала кадры па розных спецыяльнасцях: муляр-штукатур, камяншчык, аўтакранаўшчык, токар, радыёмантажнік, зборшчык абутку, гаспадыня сядзібы, агароднік-азеляніцель, аператар ЭВМ.

Але візітоўкай вучылішча з першага году і па сёняшні дзень засталіся прафесіі: слесар, электрамантажнік, электразваршчык.

Удасканальваючы якасць прафесійнай падрыхтоўкі, і ў мэтах сацыяльнай абароны моладзі, пачалася падрыхтоўка па інтэграванных спецыяльнасцях: электрамантажнік, электразваршчык ручной зваркі, электрагазазваршчык.

 

Адміністрацыя

 Дырэктар:

Жуковіч Ганна Георгіеўна

тэл. 2-89-67

Намеснікі дырэктара:    
па вучэбна-вытворчай рабоце Водзіч Ганна Уладзіміраўна тэл.2-80-16
па вучэбна-выхаваўчай рабоце Літоўчык Святлана Міхайлаўна тэл.2-80-31
старэйшы майстар Мікіціч Анатолій Яўгенавіч тэл.2-80-16
Прыёмная камісія:    
Сакратар: Літоўчык Святлана Міхайлаўна  тэл.2-80-31

 

 

Асноўныя спецыяльнасці БДПТКэ

Электрамантажнік

Электрамантажнік па электраабсталяванні, сілавых і асвятляльных сетках 3-га разраду (тэрмін навучання 1 год);

Электрамантажнік па электраабсталяванні, сілавых і асвятляльных сетках 3-4-га разраду (тэрмін навучання 3гады).

 

Сярод розных прафесій адна
Даражэй і мілей нам усяго:
Той, хто выбраў яе для сябе,
Дорыць людзям святло і цяпло.

 Цяжка назваць сферу вытворчай дзейнасці, якая б не была звязана з прымяненнем электраэнергіі.

 Электраэнергетыка - вудучая галіна індустрыі. Сучасныя ўстаноўкі электрычнага асвятлення і сілавыя ўстаноўкі - электрарухавікі, кабельныя лініі - складаны комплекс самых разнастайных электрычных канструкцый. Іх мантаж патрабуе ад рабочага дасканалых ведаў і прафесійнага майстэрства. Высокі тэмп, выдатная якасць, высокая прадукцыйнасць працы на мантажы асвяляльных і сілавых электраустановак магчымы толькі пры ўмове, што гэтай працай будуць займацца адукаваныя і тэхнічна добра падрыхтаваныя рабочыя, якія дасканала авалодалі прафесіяй электрамантажніка шырокага профілю. Навучэнцы,якія атрымліваюць адукацыю па гэтай прафесіі і паказваюць добрыя вынікі на працягу навучання, маюць магчымасць атрымаць сярэднюю-спецыяльную адукацыю з кваліфікацыяй "Тэхнік-электрык" на базе ПТА каледжа.

 

Элекрагазазваршчык

Элекрагазазваршчык 3-га разраду (тэрмін навучання 1 год);

Электразваршчык ручной зваркі 3-4 разраду (тэрмін навучання 3 гады).

Электрагазазваршчык выконвае працы па ручной, электрадугавой, плазменнай і газавай зварцы (рэзцы) дэталяў, конструкцый і труб са сталі, чыгуну, каляровых металаў і сплаваў, зварку на аўтаматах, паўаўтаматычную зварку і зварку на аўтаматычных маніпулятарах (робатах).

Ён таксама зварвае эксперэментальныя канструкцыі з металаў і сплаваў з абмежаванай зварваемасцю з тытану і тытанавых сплаваў, асабліва адказныя канструкцыі ў блокавым выкананні, ажыццяўляе электрадугавое паветранае страганне.

Матэрыальна-тэхнічная база каледжа дае магчымасці высокага ўзроўню авалодання прафесіяй.

 

Повар

Зямля яшчэ таму бывае шчодрай,
Што ёсць у свеце повар вельмі добры
Хай славіцца яго звычайны лёс,
Няхай сягаюць рукі да нябёс.
Прафесія цудоўная такая –
Злых да сябе ні кроку не пускае.

 Р.Раждзественскі.

Навучэнне па прафесіі "Повар" пачалося ў ПТВ з 1993 года. Вынікам навучання з'яўляецца прысваенне навуцэнцам 2-3 разрадаў повара. Атрымаць тэарытычныя веды дапамагае кабінет "Кулінарыя" з неабходным метадычным забяспечаннем. Для набыцця практычных навыкаў па тэхналогіі прыгатавання стравы створана лабараторыя з неабходным абсталяваннем, інвентаром і посудам. Для павышэння цікавасці да прафесіі ў каледжы арганізавана работа гурткоў, праводзяцца тэхналагічныя канферэнцыі, конкурсы прафесійнага майстэрства.

 

Творчы адпачынак

Фарміраванне сацыяльна і маральна сталай асобы, развіцце канкурэнтаздольнасці будучага спецыяліста дасягаецца мэтанакіраванай вучэбнай і пазавучэбнай дейнасцю. Клубы па інтарэсах, прадметныя і прафесійныя гурткі, аб'яднанні і секцыі - гэта не толькі занятак любімай справай, але і фарміраванне новых ведаў, уменняў і навыкаў. "Клуб Добрых Сэрцаў", "Спадчына", "Мы", "Інфарматар", "Рытм" і другія грамадскія аб'яднанні дапамагаюць фарміраваць у навучэнцаў гуманістычныя паводзіны, пачуццё пераканання ў ідэалах, грамадзянскасць і патрыятызм.

"Кулінар", "Паваронак", "Ачумелыя ручкі", "Гурток мягкай цацкі", "Гурток мастацкай выставы", "Ласкуток", "Цуда-гліна" - назвы гэтых гурткоў гавораць самі за сябе, а вынікі творчасці гурткоўцаў штогод можна пабачыць на выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Улічваючы патрабаванні часу, у каледжы створаны наступныя гурткі: "Кампутарны машынапіс і дызайн", "Кампутарны выдавец", "Юнкар", "Рабочая змена". Вынікам іх дзейнасці з'яўляецца каледжная газета.

 

Спорт

У мэтах развіцця фізічнага стану асобы ў каледжы дзейнічае шэрах спартыўных секцый: "валейбол", "баскетбол", "футбол", "настольны тэніс", "атлетычная гімнастыка" і др.

 

Навучэнцы каледжа неаднаразова займалі прызавыя месцы ў абласных і рэспубліканскіх спартыўных спаборніцтвах:

1998г. Кандыдат у майстры спорту Валошчык Ігар Пятровіч у складзе каманды Брэсцкай вобласці заняў I месца ў рэспубліканскіх спартыўных гульнях сярод моладзі.

1999г. III месца ў фінальных спаборніцтвах па настольнаму тэнісу ў праграме спартакіяды навучэнцаў ПТВ Рэспублікі Беларусь (юнакі)

2000г. I месца ў аглядзе-конкурсе спартыўных баз ПТВ Брэсцкай вобласці.

2002г. II месца па валейболу.

2003г. II месца па тэнісу сярод юнакоў Бресцкай вобласці.

2005г.  пераможцы рэспубликанскага агляду ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі навучэнцаў у межах фізічна-спартыўнага руху "Алімпійскія надзеі Беларусі"

Акрамя спартыўных мерапрыемстваў навучэнцы каледжа падарожнічаюць па тэрыторыі Беларусі. Самы папулярны маршрут - па гістарычных мясцінах - Нясвіж-Полацк-Мір.

Кожны год на базе Белага возера праводзіцца турыстычны злёт, самае цікавае спаборніцтва сярод навучэнцаў каледжа.